I I ЖУК I ЖАБА МЯНЕ УЧАЦЬ. Пра таго, хто абураецца тым, што яго вучаць маладзейшыя або ніжэйшыя па інтэлектуальным узроўні. Федароўскі: Сам дурань, а другіх учыць хочэ; Я йца куру учацъ; Яйцо куры цы не навучыцъ. Гл. с. 123. 1 МЫ САМІ 3 ВУСАМІ. Адказ таму, хто хоча навязаць іншаму сваю думку, павучае яго. Насовіч: Мы і сам і з вусам і, т олькі нос не аброс; Федароўскі: Мы і сам і з у с а м і, анно нус ні аброс. К КАБ НЕ ЛЯП КА, ТО Б БЫЛА ЗОЛАТА КАДКА. Калі б не выдаткоўваць грошы на ежу, то быў бы вельмі багаты. Насовіч: К а б не дзірка ў роц і, т о х а д зіў бы ў злоці; Федароўскі: Х а д зіў бы ў злоці, к а б ні дзіра ў році. Гл. с. 45. КАБ НЕ МАЕ АЛАДКІ, ДАЎНО БЫ ХЛЕБА НЕ ЕСЬЦЬ. Дакор таму, хто карыстаецца працай рук іншага, яго вынаходлівасцю. КАГО ЛЮБЯЦЬ, ТАГО ГУБЯЦЬ. Пра себялюбівыя, эгаістычныя ўзаемаадносіны паміж блізкімі людзьмі. Федароўскі: Х т о кого лю біць, т ой т аго чубіць; Х т о лю біць каго, не зачап ай таго. КАЛІ ВОЗЬМЕ МУЖЫКА СЫЦЬ, ТО ДА ГОРЫ СЦЫЦЬ. Пра селяніна, які пры дастатку не можа стрымаць сваіх жаданняў і ўсё сабе дазваляе. КАЛІ СІРОТЫ СКАЧУЦЬ, ТО ЎСЕ БАЧУЦЬ, А КАЛІ ПЛАЧУЦЬ, ТО НІХТО *. Калі бедны выбіваецца ў людзі, то яму зайздросцяць; а калі бедны гаруе, гэтага ніхто не заўважае. Федароўскі: Я к сірат а плачэ, т о ніхт о не б а чыць, а я к скачэ, т о ў се бачацъ. КАМУ ГАРАВАЦЬ, ТАМУ НЕ ЎМЕРАЦБ. Хто працуе, той не памрэ з голаду. КАШЫ МАСЛАМ, А БАБЫ МІЛОСЬЦЮ НЕ САПСУЕШ. Усё добрае ідзе на карысць. Федароўскі: Каш ы маслам (салам) не папсуеш; 3 маслечкам каш а, т о еда наш а. КЕПСКАМУ ЖЫВАТУ I ПІРОГ ШКОДЗІЦЬ. Пра цяжкі фізічны стан чалавека, якому заўсёды кепска. Федароўскі: Б лагом у ж ы ват у і пірог ш кодзіцъ
11 👁