Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Болыд тут было вясковых, гэта відаць было нават на іхніх апратках — і маладыя ў кароткіх плюшаўках кабеты, i старый... (/. Чыгрынаў. Чайкі на хвалях) Параўн.: плюйіаўка — плюшавы жакет (ЖыдовІч, I, 105; Шаталава, 136). Плямкаць дзеясл., незак. Неадабр. Гаварыць з абыякавасцю. Сустрэч было тры — ні разу не спытаў, хто яна, не ўзрадаваў дасціпным словам; заводзіў патэфон, наліваў віно, плямкаў мокрымі губамі «Майн ліблінг...» (/. Навуменка. Ведер у соснах) Мне языком легка плямкнуць, а потым чалавеку праз тое мае плямканне — пакутаваць. (Л. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: плямкаць — пляскаць (пра язык) (Сцяцко, 125). Подплетак наз., м. Своеасаблівае шыла для падплятання лапцей. [Ігнат] корпаўся з выслізганым вастрадзюбым подплеткам i лазоваю дзяшкаю — плёў лапаць. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: подплетка — шыла (БРС-62, 699). Пошапкам прысл. Шэптам. Самі ўдзельнікі гэтай справы сяму-таму пошапкам расказалі пра гэта. (К. Чорны. Нянавісць) Параўн.: пошапкам — шэптам, ціха (Сцяшковіч, 385). Пошар наз., м. Корм для жывёлы (Сцяшковіч, 385). Зусім бы дрэнна было малінаўцам з пошарам, але яны навучыліся сеяць канюшыну. (Л. Чурнышэвіч. Засценак Малінаўка) Параўн.: пошар — зялёная маса для кармлення жывёлы (Жыдовіч, I, 107), корм для жывёлы (Шаталава, 138). Праварына наз., ж. Месца, адведзенае адной жывёліне ў калгасным хляве; стойла, станок....А вось гною поўныя праварыны. На нас, відаць, спадзяешся? (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Параўн.: прыварына, прыарына — прыбудоўка (Я«коўскі, II, 140); праварына — паведь, падпаветка (Сцяшковіч, 386), прыбудова (Жыдовіч, II, 127). Праставаць, дзеясл., незак. Ісці напрасткі, прасцяком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 145  ▶