Сокі даліны) Узяў бы, як сакратар, падзудзіў нашых хлопцаў, у нас дружныя, дык мы б іх і падцягнулі. (Я. Галавач. Спалох на загонах) Параўн.: пад'юджваць (БРС-62, 583; Бялькевіч, 304). Паднядзёліцца, Падчапурыцца і Прычапурыцца дзеясл., зак. Прыбрацца па-святочнаму (Сцяшковіч, 330). Юзя спешна прыбірала са стала — ёй трэба было навесці парадак у кухні, падаіць галяндэрак і, крыху паднядзеліўшыся, збегаць у Даўгінава. (А. Бажко. Перад вераснем) Дома я быў месяц і кожны дзень на змярку, паднядзелены, спяшаўся ў клуб. (Б. Сачанка. Мальвіна). Людзі, па-святочнаму падчапураныя, тоўпіліся ля дзвярэй, немаведама чаго і на каго крычалі. (Б. Сачанка. Мальвіна) «Дзівак,— думаю я і не магу стрымаць усмешкі.— Яму куды лепш было б «апрасціцца», а не прычапурвацца». (Я. Галавач. Чацвёртае спатканне). Сяргей перавёў вочы на Ганну: «I ты прычапурылася, як дзевачка. Ці не на танцы, а..?». (А. Кудравец. На зялёнай дарозе) Параўн.: паднядзеліцца — надаць сабе святочны выгляд, прыбрацца (Шаталава, 118); падчапурыць — падхарашыць, падчапурыцца — прыбрацца (Шаталава, 120, 143); чепурицьца — апранацца (Насовіч, 697); прычапурыцца — прыхарашыцца (БРС-26, 261), выстраіцца, прыбрацца (Каспяровіч, 256; Сцяцко, 130). Падпаяска наз., ж. Пояс, падпяразка. Братачка правёў рукамі па вузкай раменнай падпаясцы, зашпіленай паверх шэрай картовай кашулі, i ўсміхнуўся. (А. Кудравец. На зялёнай дарозе) Параўн.: падпаяска, пыдпыяс, пыдпыясык— шнурок, пояс, падпяразка (Насовіч, 446; Бялькевіч, 306, 366). Падшнак наз., м. Церассядзёлак. Справа ішла... аб церассядзельніку (іначай кажуць — падпінак). (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) [Юрка] падбягае да Смыка, папраўляе хамут, выцягвае грыву з-пад мокрага лямца, адпускае ніжэй падпінак — з вяроўкі, увесь у вузлах. (/. Пташнікаў. Лонва) Параўн.: падпінак — падорушнік (Шатэрнік, 190), пасак (у вупражы) (Шаталава, 118). Падпінаць дзеясл., незак. Падцягваць і падвязваць церассядзёлак (Янкоўскі, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падбрушнік, падчапўрыцца, падюджваць, прычапўрыцца
24 👁