Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: пагон— дарога, па якой гоняць статак (Янкоўскі, III, 80), 1) выган, 2) паша (Жыдовіч, II, 111); пагоня — невялікае балота (Шаталава, 115). Падаконне і Падваконне наз., н. Падаконнік. Народу было не прабідца. Сядзелі на скамейках, на падаконні. (М. Лынькоў. Салавей-разбойнік) На падаконні ляжалі газеты. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) 3 двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінкай у дзюбе. (М. Лобан. Гарадок Устронь) Ухапіўшыся за выступ падваконня, Лабановіч зазірнуў у сярэдзіну каплічкі. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: падакельніца, падакенка — падаконнік (Каспяровіч, 215); падакеннік — вянок зруба, які знаходзіцца пад вокнамі (Сцяшковіч, 324). Падалкі і Паданкі наз., мн. Ападкі. Пад грушай стаяў стол, на якім ляжалі падалкі. (/. Чыгрынаў. Народны камісар) Да грушаў было яшчэ з кіламетр, а мы, сарваўшыся з месца, як спуджаныя вераб'і, пускаліся навыперадкі і наўзахапкі падбіралі смачныя паданкі. (М. Ракітны. Паранька) Параўн.: падаліца — апалыя няспелыя плады (Каспяровіч, 215); падалкі, паданкі — яблыкі, грушы, якія апалі самі (Варава, 116); падылкі, паданіны— апад: яблыкі ці грушы (Бялькевіч, 308). Паданкі гл. Падалкі. Падбіваць дзеясл., незак. Асыпаць бульбу. Падаткнуўшы падол палінялага плацця, жанчына падбівала бульбу. (/. Чыгрынаў. Сонца на косах) Падваконне гл. Падаконне. Падзерціся дзеясл., зак. Лезці, десна прытульваючыся. Ганна пастаяла i раптам узлавалася: што ж, няхай стаіць, няхай глядзіць! Ухапілася адной рукой у шчыліну за бервяно, другой за сноп, абаперлася наскамі аб бярвенні і снапы, стараючыся прытульваць спадніцу, падзерлася наверх. (/. Мележ. Людзі на балоце) Падзуджваць дзеясл., незак. Падбухторваць, падгаворваць. Можа, той жа Нязвычны напісаў сваім сябрам, каб яны пастараліся ўчыніць якую пакасць. Бачыш, мала ён пападзуджваў Зоею, калі яшчэ быў тут. (Ц. Гартны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
15 👁
 ◀  / 145  ▶