о О'бдым наз., м. Абдымак. Рыгор сам не чакаў гэтай насцярогі — гук дзвенгнуў шклом у акне і, напэўна, дайшоў да гаспадыні. Скокам маладога тыгра ён апынуўся каля Ганны i спрытным обдымам прытуліў да сябе. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) О'дум наз., м. Роздум. «Эх, разгаварыуся, суддзя! — падумаў з одумам аб сабе старшыня.— А ён стаіць — хоць бы што, у галаве — адно: пусцяць ці не?..» (I. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: одум — задуменне (Сцяшковіч, 319). Ось i От часц. гл. Вот. Ось прожар дык прожар! (Я. Колас. На ростанях) «Ось бачыце!» — нядобра ўзрадаваўся загадчык райана. (В. Быкаў. Абеліск) У яго быў пляменнік — от, галайстра нейкі, тут у мястэчку,— а ў яе пляменніца — добрая дзяўчына — гаспадыня спраўная, хоць і з вёскі. (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі) Параўн.: ось — вось (Жыдовіч, I, 89). От гл. Ось. Ото прысл. Тут. А ото ўжо i ямка. Садзіцеся, пакуль я разолытаю вуды. (М. Лобан. Гарадок У стронь) Параўн.: ото — вось, тут (Насовіч, 376; Жыдовіч, 11, 110). П Пабіваць дзеясл., незак. Баранаваць ворыва першы раз. Спачатку яна сеяла — спраўна, не горш за любога мужчыну,— ён пабіваў перад ёю раллю. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: пабіць — параўнаваць (паскародзіць) перад сяўбой узаранае поле (Янкоўскі, II, 118). Пагонка наз., ж. Дарога, па якой праганяюць статак; выган. Зубрэй сышоў з вуліцы і падаўся пагонкай. (Г. Далідовіч. Старая сасна
Дадатковыя словы
разблытаю
15 👁