ны. Сокі цаліны) ён выцягнуў нарады, палажыў на іх дошкі і стаў навальваць гной, ходь вывозіць яго цяпер ён ніколі не меў на ўвазе. (#. Колас. Адшчапенец) Параўн.: нарад — частка воза (Сержпутоўскі, 51); нарадка — павозка, у якой возяць гной (Жыдовіч, II, 106). Нарады гл. Нарад. Нарасхлест, Наросхліст і Нахлашч прысл. Насцеж; наросхрыет. «Рыгорка мой, сонца маё, ясачка мая»,— з радаснаю гордасцю ў голасе, трупцявым голасам загаманіла Стэпа, нарасхлест адчыніўшы дзверы і шырока растапырыўшы рукі настрэчу сыну. (Ц. Гартны. Сокі даліны) [Карантышок] ступаў ціхенька, уперавалачку. Кароткае паліто наросхліст. Пусты, пухлы, задаволены. (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях)...Вароты ў стайні наросхліст, а коней і знаку няма... (М. Лужанін. Дванаццаць вячорных вогнішчаў) [Каровы] стаялі як укопаныя ля нахлашч парасчынятых варот і рыкалі. (Б. Сачанка. Апошнія і першыя) Параўн.: нарысхраст— насцеж (Шаталава, 111); нахлашч — наросхрыст, размашиста, шырока (Сцяшковіч, 310); нахляшч — насцеж (Сцяцко, 105). Наросхліст гл. Нарасхлест. Нарытнікі гл. Набераткі. Насатка наз., ж. Насоўка, насавая хусцінка. Камандзірша ў жоўценькіх скураных пярчатачках махала беленькаю насатачкаю... (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: насатка — насоўка (Бялькевіч, 279; Сцяшковіч, 308). Насаўсім прысл. Зусім. [Яўхім] пранізаў яе [Ганну] позіркам: «Ето ты цвёрдо, насаўсім?» (/. Мележ. Подых навальніцы) Усціння придала ледзь не за паўцаны карову, забіла дошкамі хату і дзверы, і вокны, развіталася насаўсім з суседзямі, паехала. (/. Чыгрынаў. Усціння) Я і то думаю, ці не Салаўёў гэта латышок... У водведкі ці насаўсім? (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: насаўсім, саўсім (БРС-26, 285), саўсім, сусім (Яўневіч, 48), сусём (Жыдовіч, II, 156)— зусім
14 👁