Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
I вочы ў яе [Волькі] — добрыя, блакітныя, як і нажутка, у якой яна заўсёды ходзіць і на якую ў яе набіраецца асця ад ячменя. (/. Пташнікаў. Лонва) Налапам і Налпам прысл. Раптоўна, нечакана. Гэта сцэна смяшыла дзяцей, якія налпам крычалі: «Во, во, дзядзькі, так! Гэтак...» (Ц. Гартны. Сокі цаліны) «Але ж ты, Яначка, як малы. Няхай жа ж бы ты памаленьку, дык ён куляе налапам»,— упікнула яна [Марыська]. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: налоп — нечаканасць, налопам — нечакана, нахабна (Бялькевіч, 276). Налпам гл. Налапам. Наманы прысл. Наўздагад. Вяртаўся Кандрат наманы, прыслухоўваючыся. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: навманы — наўгад (Клімчук, 48). Напал прысл. Напалавіну. [Дзед] дастаў з кішэні ножык-складанчык, разрэзаў агурок напал і моўчкі падаў Саўку і мне... (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна) Параўн.: напал — напалам, на дзве роўныя часткі (Янкоўскі, III, 69; Бялькевіч, 277; Сцяшковіч, 305; Жыдовіч, II, 103). Наператоч прысл. Наперарэз. «Ліба?» — заварушылася ў яго галаве, і Рыгор крута павярнуў назад, пайшоўшы ім наператоч. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Напрасцень прысл. Напрасткі. [Гвардыян] не ведаў, што Галілей папраўдзе баіцца, але наважыўся ісці напрасцень. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: напроста — нацянькі, напрасткі (Бялькееіч, 278); напраста, напрастне, напроста — напрасцяк (Сцяшковіч, 306). Напярэхапы прысл. Напярэймы. Два драчы ў зарасніку напярэхапы дралі брызент. (М. Лобан. Гарадок Устронь) Параўн.: наперэхватку (Дуброўская, 268). Нарад наз., м. і Нарады наз., мн. Панарад; калёсы без бакавых бартоў (драбін). Ліха ведае што! Вунь усе як у бубен б'юць: Мікалаішка з Нязвычным у Лужках пад нарадам... (Ц. Гарт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
9 👁
 ◀  / 145  ▶