Сокі цаліны) Ці даўно перад панам у тры пагібелі гнуўся, ён ужо тут мацыяш... (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: моцоя — крэпасць (Насовіч 292); мацая — мацак (Юрчанка, 128); мацыя — важнасць, (Сцяшковіч, 285); масіяш — звадыяш (Шаталава, 103).
Мацыяш гл. Мацыя.
Метушыцца дзеясл., незак. Мітусіцца.
У сярэдзіне яе [грамады] метушыліся два палешукі, пабраўшыся загрудкі. (Я. Колас. На ростанях)
Параўн.: мятушыцца — мітусіцца (Жыдовіч, II, 101).
Мляўкі прым. Перан. Млосны, млявы.
Раі дакучлівых мух і мляўкі смак халоднай, нішчымнай заціркі. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды)
Параўн.: мляўкі — млявы (Сцяцко, 97; Сцяшковіч, 288); мляўка — млява ад гарачыні (Бялькевіч, 265).
Мост наз. м. Падлога.
У хаце тупае капыткамі [авечка] па масту, бляе. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Параўн.: мост — падлога (Насовіч, 29; Каспяровіч, 190; Хрэстаматыя, 334; Юрчанка, 130; Бялькевіч, 266; Сцяшковіч, 290; Жыдовіч, II, 99; Шаталава, 105).
Мутарна прысл. Моташна, непрыемна.
[Галілей] упяў у Гвардыяна спакойны задуменна-допытлівы погляд, ад якога таму стала мутарна. (М. Зарэцкі. Вязьмо)
Параўн.: мутэрна, мутырна — непрыемна (Бялькевіч, 267).
Мычка наз., ж. Абчасаная на грэбені і скручаная скруткам жменька льновалакна (Юрчанка, 133).
Мятнулася з грэбнем і мычкамі лёну дзеўка і, спуджаная, таго ж часу дзесь прапала. (М. Гарэцкі. Панская сучка)
Параўн.: мычка, мычачка — жменя ільну, падрыхтаваная для працы (Бялькевіч, 269).
Мэрам прысл., злучн. Быццам, нібы.
Усё — мэрам зачараванае, нейкаю таемнаю сілаю, нерухома, бязмоўна, нібы мёртвае — прытаіўшыся маўчала. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: мэрам — нібы, прыблізна, быццам (Гарэцкі, 145; БРС-26, 174; Жыдовіч, II, 100).
Мяліца наз., ж. Церніца.
83 👁