Старонка 64
◀ / 145 ▶
звычак маладых (Сцяцко, 94); маладзён, маладзенец — жаніх (Панюціч, 73); маладзеніц — малады, жаніх (Шаталава, 103). Маладзёнак гл. Маладзён. Малец наз., м. Хлопец. Тады Лясніцкаму стала зусім добра, прыемна. Радасна-занепакоены, ён сам сабе думаў: «Гэта ж усе такія добрыя, любыя мальцы...» (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) «Ды нішто яшчэ малец»,— усміхнулася жонка. (Г. Далідовіч. Пенсіянер) Параўн.: малец — хлопец, падлетак (Бялькевіч, 259; Панюціч, 24); маліц — хлопец (Бялькевіч, 259; Зубрыцкі, 142). Марсянуць дзеясл., зак. Уцячы, драпануць, сігануць. Калі я сабраўся кінуць граблі і марсянуць праз рэчку дамоў, пацямнела, прапала сонца, адразу пасвяжэла, застыў на спіне і на твары пот. (Г. Далідовіч. Ліст да Олі) Параўн.: марськануць — нечакана выцяць (Калоша, 156); марскануць — кінуць, пабароць (Сцяцко, 96), штурхануць (Жыдовіч, II, 96); марскануцца — дацягнуцца (Жыдовіч, II, 96). Маршчакі наз., мн. Скураныя лапці. Сотні глотак падхоплівалі песню, выцягваліся няголеныя худыя кадыкі, весялей тупалі стаптаныя абцасы і маслакаватыя ступакі, абутыя ў апоркі і маршчакі. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: маршчак — лапаць са скуры (Янкоўскі, I, 114); маршчакі, шкуранкі — лапці, пашытыя са скуры (Сакалоўская, 297). Мастаколіцца дзеясл., незак. Прыладжвацца. У хаце было ціха. Толькі на столі бзынкалі мухі, мастаколячыся нанач. (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі) Параўн.: прымастаколіцца — прымайстравацца, уладкавацца (Сцяшковіч, 397). Мацыя наз., ж. і Мацыяш наз., м. Іран. Важная персона. Ну, ушчапіў капялюх, дык ужо, думаеш, і паніч. Невялікая мацыя, невялікі хвэрт, нябось Мікола адразу раскусіў, калі заікнуцца не дае аб ём... (Ц. Гартны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 145 ▶