[Цішка] усё зарыўся на Зосю, доўга не ішоў, пакуль яны не пачалі збірацца спаць. (У. Кузьмянкоў. Вяртанне)
Параўн.: зарыцца — квапіцца (Шаталава, 61).
Засаўкі наз., мн. Жэрдкі, якія служаць замест варот для выезду ў поле ў канцы сядзібы.
Ён [Сцёпка] падняўся, выйшаў з адрынкі, пастаяў трохі на прыгуменні, а потым пералез цераз засаўкі і пасунуўся ў поле. (Я. Колас. На прасторах жыцця) Калі ідзе Сомік рана ў гумно, дык яны [свінні] яшчэ здалёк снуюць. Тады засаўкі — гоц, гоц, як сабакі, і пайшлі. (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: засуўка — засаўка, запор у варотах; засыўка — палка, якую парсоўваюць у вушка кубла, каб замкнуць (Бялькевіч, 183).
Заскак наз., м. Клямка, засаўка.
Калі я бразнуў заскакам новай брамкі, да варот, пад ногі мне пакаціўся з абураным брэхам шчанюк. (Я. Брыль. У Забалоцці днее) ...Алесь выскачыў голы на двор, бразнуў дзвярыма і ўзяў іх на заскак. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды)
Застаронак наз., м. Месца для снапоў, збожжа ў гумне, хляве, адрыне.
Здавалася — вось-вось адарвецца ад снапоў, стане на момант роўна — і паляціць назад, і Ганна паляціць спіной на застаронак, на вострую яго агароджу з плашак. (І. Мележ. Людзі на балоце)
Параўн.: застаронак — адгародка (Жыдовіч, I, 53), месца ў гумне паабапал току, дзе складаецца збожжа (Бялькевіч, 182); засторонок — 1) месца для сена ў хляве, 2) месца ў гумне на таку для снапоў, збожжа, 3) аддзяленне ў «каморы» (ЛП, 138).
Застрэшнік наз., м. Ніжні край саламянай страхі; застрэшша.
[Чачык] бачыў праз акно, як дзесьці ўгары на ўзроўні з яго застрэшнікам мільгаюць... сані. (І. Пташнікаў. Іллюк Чачык)
Параўн.: острiшнык, застрэшнік — маленькі снапок, які кладзецца ў ніжні рад пры пакрыцці страхі (Клімчук, 53; Бялькевіч, 183).
Затабаканюханы прым. Прапахлы тытунём (Сцяшковіч, 183).
81 👁