Ткнуўшы ў зубы папяроску, хлопец... прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь за жарынкай. (М. Ракітны. Паранька)
Параўн.: жарына — (асобны) вугаль (Бялькевіч, 166).
Жаўцяк наз., м. Жоўты пясок.
Старэйшы ляжаў бачком, а той, малады,— дагары, шырока раскінуўшы рукі. Шапка яго адкацілася недалёка ад галавы, і валасы былі ў жаўцяку. (У. Кузьмянкоў. Іх аставалася трое)
Параўн.: жыўцяк — жоўты пясок (Бялькевіч, 170); жаўняк — пераспелы агурок (Сцяшковіч, 161); жаўтапесак — пясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Янкоўскі, II, 65).
Жмакі наз., мн. Макуха, жамерыны.
І на ўвесь дзень — маленькі кавалачак цэглы з бульбянога шалупіння і льняных жмакаў — гэта пад відам хлеба ці «бабкі». І больш нічога. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары)
Параўн.: жмак — жмут, скрутак, жмакаць — мяць, коўчыць (Янкоўскі, III, 36); жмаць — ціснуць (БРС-26, 102).
Жмах наз., м. Жмут, жменя.
Стэпа, як стаяла, так кінула ашматкі патрапанай аборкі і жмак вышмуляваных ануч з пляча і панеслася ў хату. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: жмак, жмакаць (Янкоўскі, III, 36); жмыкаць — мыць бялізну (Шаталава, 55).
Жнеўнік і Жніўнік наз., м. Іржышча.
Налева і направа стаялі вялізныя тарпы саломы, адкідаючы доўгія цені. Пад месячным святлом зіхацеў жнеўнік, у палях было ціха і светла. (С. Грахоўскі. Ну і ашуканцы) Пад нагамі шамацеў леташні прымяты жніўнік. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: жнеўнік — жытняе поле (Шатэрнік, 94), іржэўнік (Жыдовіч, I, 49); жніўнік — пні, рэшткі сцябла на зжатым полі (Каспяровіч, 108; Жыдовіч, III, 46), поле, з якога зжаты зернявыя культуры (Выгонная, 101).
Жніўё наз., н. Зжатае поле, пожня.
Удалечыні віднеўся маленькі трактар, што хадзіў уздоўж паляны, апрацоўваючы жніўё дыскавымі культыватарамі. (У. Краўчанка. Вясна на Палессі)
80 👁