Поп самлеў, на зямлі высцягае, гаворыць нешта, за ім бабы ў плач: змілуйся багародзіца. (П. Галавач. Яўленая)
Параўн.: высьціговы — гоначны (веласіпед) (Сцяцко, 38); высьцігі — спаборніцтвы па бегу (Крамко, 85).
Вытрэнчвацца дзеясл., незак. Старацца; дагаджаць.
Чаго, сваток, ужо так вытрэнчвацца? Няхай жывуць на здароўе. Венчаныя ж яны, венчаныя, муж і жонка ўжо. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: выстрэнчваць — дагаджаць (Жыдовіч, III, 30).
Выціліньгваць дзеясл., незак. Спяваць, ціўкаць.
«Ха-ха! Ну і праўда ж, здорава выціліньгвае пра Цімоха!..» — смяяліся хлопцы, прыслухоўваючыся да песні дразда. (С. Александровіч. Ад роднае зямлі)
Вэлён гл. Вален.
Вязьмо наз., н. 1. Перавясла.
Уздоўмецца галава ў белай намётцы, блісне на плячы гібінка сярпа, тонкія рукі круцяць вязьмо. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) І ён, Піліп, нешта не вытрымаў. Схапіў вязьмо і папусціў у яе. (У. Кузьмянкоў. Споведзь)
2. Перан. Тое, што гняце, прыносіць вялікія душэўныя перажыванні.
[Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо, але з тым большаю сілаю звінаецца яно ў наступную хвіліну. (М. Зарэцкі. Вязьмо)
Параўн.: вязьмо — перавясла (Насовіч, 106; Каспяровіч, 69; Зубрыцкі, 136; Бялькевіч, 127).
Вярста наз., ж. Дровы, падрыхтаваныя для паліва і складзеныя ў касцёр ці пад страху будынка.
Ля варыўні параскіданы з вярсты дровы. (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: вярста — капа сена (Жыдовіч, III, 32).
Вярэнька наз., ж. Каробка.
Пад вечар... на вялікі брукаваны двор казармы... увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькай за плячыма. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: варэнька, вэрэня — сплеценая з лазы або лубу сумка (Цыхун, 188).
77 👁