сам, падабраўшы пад сябе ножкі, прытоена, бы рыбак-вудар, сядзеў на столі — чакаў свайго ўлову. (М. Капыловіч. У ружовым тумане)
Параўн.: вудак (Янкоўскі, III, 20).
Выбіраць дзеясл., незак. Капаць (бульбу).
Пахла свежай узаранай зямлёю і дымам. Выбіралі бульбу каля дарогі. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі) Абапал усіх дарог, на ўсіх палосах — заклапочаныя постаці: і старыя, і малыя, усе, хто можа рабіць. Падкопваюць, выбіраюць картоплю, зносяць у кучкі ці кашы на вазах. (І. Мележ. Подых навальніцы)
Параўн.: выбіраць — капаць бульбу (Сцяшковіч, 92).
Выбірачка наз., ж. Капальніца; жанчына, якая капае бульбу.
Пусціліся з гарода мяжой па паспешцы адна за адной выбірачкі. (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: выбіральшчык — той, хто выбірае бульбу (Сцяшковіч, 92).
Выбіць дзеясл., зак. Выкасіць рэшткі ці невялікія лапіны травы сярод куп'я, карчоў і інш.
[Бацька] выбіў у Чортавым Лузе латку травы і, добра было б, каб я з'ездзіў і падвярнуў пракосы. (Б. Сачанка. Баравое рэха) Учора выбіў каляснік на Залючыне. (М. Капыловіч. Пустальга)
Вывухрыць дзеясл., зак. Вывучыць, вымуштраваць (Бялькевіч, 116).
Ну, каб, барані бог, мне такая жонка, я ж ба яе вывухрыў, на век жыцця закаялася б фокусы выкідваць. (М. Гарэцкі. Зіма)
Вымышляць дзеясл., незак. Быць пераборлівым.
«Сала? — адказаў дзед.— Еш, што ёсць. Павык на ласункі. Сала яму. Не бачыў, мусіць, гора, калі не ясі, што даюць. Вымышляеш». (К. Чорны. Вясна)
Параўн.: вымудряць — мудрагеліць (Бялькевіч, 120).
Выпендрывацца дзеясл., незак. Хітраваць; насміхацца
«Даволі! — аж крыкнуў Пётра, ускочыўшы з лавы. Сківіцы яго захадзілі ад злосці.— Хопіць выпендрывацца! Досыць здзекавацца з людзей, досыць абліваць іх брудам». (І. Пташнікаў. Іллюк Чачык)
77 👁