Броўкі тыя — якія яны ў яго яшчэ! — а ўжо чорныя-чорныя, вочкі вялікія, вірлаценькія. Ну выліты Гога... (А. Кудравец. Марута і Зіна)
Параўн.: вірла — вока (Каспяровіч, 58); вірлы — вочы (Ралавец, 68); вірлач — вірлавокі (Сцяцко, 31; Янкоўскі, III, 19).
Віша наз., ж. і Вішай наз., м. Перастаялая, няскошаная ў пару і пакінутая зімаваць на корані трава.
Шалясціць віша на балотах... Віша — гэта трава, якую не паспелі скасіць у часе. (М. Лужанін. Дванаццаць вячорных вогнішчаў) Учора ў абед вязу гэта я настрамачак вішаю, аж ідзе [Банэдык Гатальскі]. Паздароўкаўся лагодна, нібы здзекуецца, і ўшчаў. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: віш, віша, вішар — зазімавалая на корані (няскошаная) трава (Янкоўскі, I, 50); вішар — сена, скошанае на лёдзе (Шатэрнік, 47), гнілое сена (Шаталава, 30).
Вішай гл. Віша.
Вобмельгам і Вомельгам прысл. Мігам, вельмі хутка.
Вобмельгам запіхваў яго [паўлітэрка] у кішэню штаноў і зноў паволі, ні на каго не гледзячы, сунуўся ў лес. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга). Дзяўчына вомельгам зляцела ўніз і пабегла ўздоўж вала. (М. Ракітны. Паранька)
Параўн.: вомигом — моцна, злосна (Насовіч, 66); комельгом — хутка, вельмі хутка (Там жа, 243).
Войсце наз., н. Уваход.
Аглянуліся і падышлі да войсця ў Сівулінскую вуліцу; патрошку перайшлі да жартаў і непрыкметна некалькі згладзілі ўражанне ад арышту. (Ц Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: войсці — увайсці (Насовіч, 63).
Вомельгам гл. Вобмельгам.
Вот часц. Вось; вось так.
Мішка выйшаў у сені, пастаяў, падумаў, што вот астатні раз стаіць у сваёй хаце, паглядзеў на цёмную дзірку ў столі... (В. Адамчык. Хата)
Параўн.: вот (Бялькевіч, 112).
Вудар наз., м. Рыбак, які ловіць рыбу толькі вудай.
Пад столлю, у самым кутку, напяў свае цянёты, у якіх матляліся сухія мухі, маленькі чорны павучок, а
83 👁