Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Атваранка гл. Адваранкі. Ахайваць дзеяслнезак. Абгаворзаць. Неўедзь да яго радні, вярніся назад. Я не ведаю яго, не ахайваю, але я дябе буду вельмі любіць і паважаць. Ты ж яго не любіш... (Г. Далідовіч. Дамашанская каралева) Параўн:: зняхаяць — зганіць, абгаварыць (Янкоўскі, III, 48); ахаяць — абгаварыць (Шаталава, 15). Ацёслы прым. Сыры, недапечаны (пра хлеб). Мікіта не даў сябе ўпрошваць — адно перакуліў у рот наперад усіх сваю шклянку i, кусаючы на хаду ацеслы хлеб, спехам падаўся да парога... (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: ацеслівы (БРС-62, 110). Ацяты дзеепрым. 1. Абсечаны. Каля маета Астап выскачыў з воза i падбег да двух карчоў, угледзеўся, абмацаў рукамі. Абодва мелі форму танклявых спіцукоў, абсечаных, ацятых дарэшты... (Ц. Гартны. Прысады) 2. Перан. Агорнуты. Васіль нездаволена ківаў галавою. Ацяты клопатам, ён непрыкметна для сябе дайшоў у канец вуліцы... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: цяць — секчы (Насовіч, 689); ацяцца — згубіць жаданне (Сцяцко, 19). Б Бадня наз., ж. Самаробнае вядро. Пачнецца доўгая белая зіма, замяце, закруціць, навіхурыць гурбы снегу ля платоў, прыйдзецца кожнага дня абсякаць ля калодзежа, каб выцягнуць бадню вады... (Г. Далідовіч. Дажджы над вёскай) Байбас наз., м. Гарэзл. Лодар; вялікі ростам. Фэлька прыгарнуў Стасюка да сябе, смеючыся сказаў: «Эх, ты, сынку... Байбас ты свавольны». (К. Чорны. Вераснёвыя ночы) Параўн.: байбось і байбусь — 1) высакарослы, 2) лаянкавае слова на малога (Насовіч, 75); байбус — дурань (Сцяцко, 20), вельмі нехлямяжы чалавек (Бялькевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

не^едзь
19 👁
 ◀  / 145  ▶