«Добры вечар,— прыветна адказаў ён [Хрыстафор Ігнатавіч].— Адкуль жа гэта цёмначы?» (А. Кулакоўскі. Тры зоркі)
Параўн.: цямнатэча, цемнач — цемра, цемната (Сцяцко, 171).
Цілімкаць і Ціліўкаць дзеясл., незак. гл. Цвікаць.
У маці маёй нават ёсць моцнае падазрэнне, што ён [жаўранак] нікуды і не ляціць, а проста вылезе вясной з-пад мяжы і цілімкае... (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Птушаняты наперабой ціліўкалі і жоўтымі кволымі дзюбкамі хапалі прынесены корм. (Б. Сачанка. Сляды)
Параўн.: цілікаць — чырыкаць (Насовіч, 689; БРС-26, 338).
Ціліўкаць гл. Цілімкаць.
Цопаць дзеясл., незак. Стукаць, тупаць.
Увіхаецца ля хат Мікіта, цопаючы кіем па зямлі... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах)
Параўн.: цоп — 1) нечакана схапіць, хоп, 2) нечакана стукнуць, выцяць (Янкоўскі, I, 192); цопаць — паціху стукаць, малаціць (Янкоўскі, III, 143).
Цупаць дзеясл., незак. 1. Стукаць цэпам пры малацьбе.
...А то мы з табою і ўдвух патроху цупалі б — мне кулі патрэбны, дык трэба жыта перамалочваць... (К. Чорны. Зямля) ...Што адзін чалавек, а што грамада! Вось табе прыклад. Ты адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць... (Я. Колас. Адшчапенец) Цапы ў калгасных гумнах, як і ў іншых, цупалі з рання да позняга вечара. (І. Мележ. Подых навальніцы)
2. Падаць.
Нідзе ні гуку. Толькі росы буйныя павіслі на лісцях дрэў і цупне на зямлю дзе-каторая расінка. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах)
Параўн.: цуп — 1) туп, 2) пок, хлоп (Бялькевіч, 482); цупаць — спрабаваць ступаючы (Каспяровіч, 337); цюпаць — павольна, па-старыкоўску ісці (Янкоўскі, II, 192), парыць (у бані) (Юрчанка, 217); цюпыць — падаць (Бялькевіч, 482).
Цупкі прым. Цвёрды.
Якуб упяў у Зеленюка цупкі погляд сваіх хваравіта-бліскучых вачэй і зрабіў патугу ўсміхнуцца.
81 👁