свой кошт, хто «апівае» людзей (Янкоўскі, III, 10; Сцяцко, 16).
Аполец наз., м. Вялікі кавалак сала. Энзэ і сапраўды грунтоўны,— аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, кошык бульбы і яблыкі. (Я. Брыль. На Быстранцы) Параўн.: аполяц, аполец— кавалак сала (Сцяцко, 17; Сцяшковіч, 30).
Артачыцца дзеясл., незак. Не згаджацца; супраціўляцца. «Ды я і лавіць гэтымі днямі не думаю»,— артачыўся Міхалка. (3. Бядуля. Салавей) Волька нешта артачыцца цяпер, злуецца. (А. Кулакоўскі. Нявестка) Параўн.: артачыцца — наравіцца (Бялькевіч, 58).
Асвер наз., м. Калодзежны журавель; прылада (прыстасаванне), з дапамогай якога дастаюць ваду з калодзежа. Вецер стогне над студняй, рыпае асверам. ( 3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Жыццё вёскі прачыналася — за сценамі хаты скрыпелі калодзежныя асверы, спявалі пеўні, мыкалі каровы... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Потым доўга рыпеў асвер, лілася вада, і казак цярпліва насвістваў каню. (М. Лобан. На парозе будучыні) У кожнага на двары нехта быў: папраўляў вароты, скрыпеў асверам. (/. Пташнікаў. Тартак) Сотнікаў знясілена і без мэты цягнуўся ў ім [тумане] на ватных нагах, пакуль не ўбачыў ля плота калодзеж з вядром на асверы. (В. Быкаў. Сотнікаў)
Асволак наз.г м. Падоўжаная перакладзіна, на якой трымаецца страха хлява ці адрыны. Днём вэндзяцца [кумпякі] на сонцы, а нанач падвешваюцца на прутках пад страхою, ля самага асволка. (У. Дамашэвіч. Звяруга) Параўн.: асмолак — тоўстая жэрдка, да якой прымацоўваюцца кроквы (Жыдовіч, I, 17).
Асянчук наз., м. Народжаны восенню (звычайна пра дамашнюю жывёлу, птушку). Колькі ў яе [Тацяны] цяпер тае гаспадаркі: асянчук-кабанчык, ды дзве курыцы з пеўнем. (А. Васілевіч. Карэспандэнтка) Параўн.: асянчук — свойская жывёліна, якая нарадзілася ўвосень (Сцяцко, 18; Янкоўскі, III, 12).
74 👁