Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
нуты ўбок (Юрчанка, 22); аддудураны — адтапыраны (Жыдовіч, III, 11). Аддудыраны гл. Аддудураны. Аддудырвацца дзеясл., незак. Адтапырвацца. Твар у яе [Веры] робіцца дужа цікавы i троху смешны: вусны збіраюцца ў шчыльную складку i аддудырваюцца, як у дзіцяці. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: отдудурвацъца — выдавацца ўперад (Насовіч, 373); аддудырвацца — адтапырыдца (Юрчанка, 22); аддудурівацца, аддыдуріцца — адстаўлядда дудкаю, адтапырвацца (Бялькевіч, 43). Адылі гл. Адиле. Ажаргаць дзеясл., зак. Сесці вярхом. У таго, што ажаргаў сядло і ўзяў у дзве рукі руль, была высокая фуражка з вузкім белым арлом і бліскучым чорным брылем. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: ажыргаць — асядлаць (Сцяшковіч, 23), сесці вярхом (Шаталава, 10). Акрутш н а зм н. Прыстасаванне для прымацавання аглабель у санях; заваратні. Трашчадь аглобні з намёрзлымі пяньковымі акрутнямі, калі ўпіраюцца ў палазы і выгінаюцца на павароце. ( /. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: акруцень — супоня (Сцяшковіч, 25). Анёгдай прысл. Нядаўна; аднаго разу. Анегдай пасля смажонага селядца я паўкухля квасу выжлуктаў... (М. Гарэцкі. Панская сучка) Параўн.: анагдась — нядаўна, на днях (НасовІч, 6); негды, негдысь — некалі, калісьці (Насовіч, 343); аногды — часамі, іншы раз (Бялькевіч, 53); анегды — аднойчы, нядаўна (Сцяшковіч, 18); анегдачкі — нядаўна (Шаталава, 12). Апастырыць дзеяслзак. Зганьбіць, увесці ў сорам. Не, дружа, рамана не кручу, дый не думаю з парабчанкай! Каб апастырыць усю радню! Не! (П. Галавач. Загубленае жыццё) Апівошына наз., аг. Асудж. П'яніца. Я напішу бацьку на завод, ён яму пакажа гэтыя п'янкі. Дажыўся, апівошына, што з работы выгналі. (В. Дайліда. Вясна, хлопцы, вясна) Параўн.: апівош, апівоша— той, хто многа п'е не за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адйле, пянкі, пяніца
25 👁
 ◀  / 145  ▶