Загадкі АДНУ КАЗУ МАЮ ДЫ І ТУЮ ЗА ХВОСТ ПАДЫМАЮ. Засланка ад печы. Трэба п'еч зачын'иц' засланкай, гета ж загатка йос'ц', адган'и йайе: адну казу майу ды й туйу за хвост падымайу. Шуспікі Ваўк. БЕЗ ПІЛЫ, БЕЗ СЯКЕРЫ МАСТЫ МАСЦІЦЬ. Мароз. Мароз в'ел'ки замас'ц'иў ус'ен'ко, б'ес пилы, б'ес с'ак'еры масце мас'ц'иц'. Грамавічы Шчуч. БЕЛАЯ НАЎЛЕЧКА, НІ ШВА, НІ РАМБЭЧКА. Яйка. Адган'ец'а загатку: б'елайа наўл'ечка, н'и шва, н'и рамбочка. Грамавічы Шчуч. ДВА СТАЯЦЬ, ДВА ЛЯЖАЦЬ, ПЯТЫ ХОДЗІЦЬ, ШОСТЫ ВОДЗІЦЬ, СЕМЫ ПЕСЕНЬКУ ПЯЕ. Дзверы. Каб дз'в'еры змайстравац', то доўгайа справа, то ж кажуц': два стайац' -- то шулы, два л'ажац' -- в'ерх и н'из дз'в'арей, п'аты ходз'иц' -- то самы дз'в'еры, шосты водз'иц' -- гета шворны, на йак'их дз'в'еры начепл'аны, с'омы п'ес'ан'ку п'айе -- то скрып у дз'в'ерах. Грамавічы Шчуч. ЗА ЛЕСАМ ЛЯСАНСКІМ, ЗА МОРАМ МАРАНСКІМ ПЛАКАЛА ЦАРЫЦА ГОЛАСАМ ЦЫГАНСКІМ. Скрыпка. Дз'евачка вучыцца йграц', и ужо ў йайе добра выходз'иц', а хлопчык'и з' йайе пац'в'ел'вайуцца памав'іскам: за л'есам л'асанск'им, за морам маранск'им плакала царыца голасам цыганск'им. Грамавічы Шчуч. ЗАРОЎ ВОЛ НА СТО СЁЛ. Гром. Во йак блискайа, зароў вол на сто с'ол, на сто р'ечак, на сто п'ечак, на сто кам'иноў. Шуспікі Ваўк. ІДЗЕ БРАТОЎ ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ, А ПРАЗ ЗІМУ СЛЯДЫ ЗНАЦЬ. Зубы ў баране. То ж добра кул'ц'ивацыйу зраб'ил'и, пол'о роўнайе, радкам'и зас'ейано, кажуц', ишло братоў дваццац' п'ац', а праз з'иму с'л'ады знац'. Шуспікі Ваўк. КАБ Я ЎСТАЛА, ТО ДА НЕБА ДАСТАЛА. Дарога. Гета ш стол'ки дарог на с'в'ец'е, н'ездарма кажуц' пра дарогу, каб йа устала, то да н'еба б дастала. Бярозаўка Лід. КАНДРАТ -- МОЙ БРАТ -- ЯК УСТАЎ, ТАК ДА НЕБА ДАСТАЎ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁