ры пас'н'едай. Дзяляцічы Навагр.
АПОРВАЦЬ незак. Страсаць садавіну. Апорвайц'а саб'е с'п'елыйа ігрушы, нац'е жардз'ину, апорвайц'а сабе йаблык'и. Выгода Маст.
АПОЎЗІК м. Гультай. Дз'е геты апоўз'ик зроб'иц' што толкам? Парачаны Лід.
АПОЦЕМКІ мн. Змярканне. Пакул' скончыл'и дакопк'и, то ўжо й апоц'амк'и настал'и. Уршішкі Іўеўск.
АПРАБВАЦЬ ж. Настольніца. У Стёпк'и на стал'е йа бачыла прыгожуйу апрабвац'. Якавішкі Астр.
АПРАГАЦЦА незак. Адпачываць. Позна ўжо, идз'и апрагацца дахаты. Трокенікі Астр.
АПРАГЧЫСЯ зак. Загінуць. Карова жорла картопл'у на буртах, пакул' н'и апраглас'а. Жодзішкі Смарг.
АПРАНВАЦЦА незак. Апранацца. Апранвайс'а добро, бо халадно на дваре. Каробчыцы Гродз.
АПРАНДАВАЦЬ зак. Паважаць. Натта ж вы, дз'етк'и майе, н'ичога н'е шкадуйац'а, н'икога н'е апрандуйац'а. Пугачы Шчуч.
АПРАНІСЯ, АПРАНІХА ж. Адзенне. С'одн'а на гул'ицы мароз, накладз'и йакуйу апран'ис'у. Раганічы Шчуч. Схадз'и ваз'м'и апран'иху ў ц'отк'и, а то з'имна будз'а пачакаўшы. Лаздуны Іўеўск.
АПРАТВАЦЬ незак. Апранаць. Хай апратвайа твайо пал'ито, ц'апл'ей будз'а ў дарогу. Загор'е Кар.
АПРАЎКА ж. Вокладка. Што гета ў ц'аб'е кн'ишка б'ез апраўк'и? Сыраваткі Смарг.
АПРЫЧ прысл. Асобна. Мац'и жыв'е апрыч ат сына, ц'ап'ер маладыйа хочуц' жыц' апрыч. Студзенікі Свісл. прыназ. Акрамя. Апрыч дз'еда ў хац'е н'икога н'е было. Плескаўцы Лід. Апрыч гетаго мн'е падарыл'и капу. Лаўрынавічы Свісл.
АПРЫЧНА прысл. Асобна. Нашы дз'ец'и ц'ап'ер апрычна жывуц' ад нас. Пугачы Шчуч.
АПСОМ, АПСЭСАМ, АПСЯСАМ прысл. Неадчэпна, нахабна. У йих
83 👁