АПЕШЧАНЫ дзеепрым. Распешчаны. Гетыйа ўнук'и натта ап'ешчаныйа, роб'иц' мала, бол'ш йадуц' и с'п'ац'. Ярэмічы Кар.
АПІВОНЯ ж. Півоня. У ц'аб'е прыгожыйа ап'ивон'и кал'а акна растуц'. Забалоцце Кар.
АПІВОШ м., АПІВОШЫНА м. і ж. П'яніца. Ужо пайшоў той ап'ивош, ашывайацца кал'а л'удз'ей, каб вып'иц' с к'им. Хілякі Бераст. Павалокс'а ўжо ап'ивошына дахаты, ал'е малайа радас'ц' ад йаго ў хац'а. Замасцяны Бераст.
АПКА ж. Гафтачка. Ц'и ў ц'аб'е апка парвалас'а, што спадн'ица зйажджайа? Галімшчына Іўеўск.
АПЛАВУХІ прым. Даўгавухі. У йих на ф'ерм'е н'ейк'ийа аплавух'ийа с'в'ин'н'и. Каты Смарг. Аплавух'и харошыйа с'в'ин'н'и, треба й саб'е займ'ец' аплавушку. Каробчыцы Гродз.
АПЛАЗАВАНЫ дзеепрым. Абкораны, абчасаны. Б'арв'ен'н'и аплазаваныйа л'ажац' ужо гатовыйа, ужо ц'ес'л'ары будуц' складац' хату. Уша Кар. Ус'е штук'и аплазаваныйа, за ран'ицу аплазаваў тры б'ерваны. Уша Кар.
АПЛАШЭЦЬ зак. Пагоршаць. Йак пастарела, дык аплашела зус'им. Дашкаўцы Маст.
АПЛЕНТАЦЬ зак. Закруціць, спавіць. Апл'ентай дз'иц'а ў п'ел'ушк'и и палажы ў ложачак. Бешанкі Лід. перан. Закахаць. А ты м'ан'е апл'ентайаш, майу с'амийу заблутайаш. З песні. Бешанкі Лід.
АПЛЕСКАНЫ дзеепрым. Забруджаны. Йак ты вышла на гул'ицу на л'удз'и? Твой жа кафтан апл'есканы. Корнадзь Свісл.
АПЛЕЧКІ мн. Спіна, лапаткі. Кос'ц'и павып'ирал'ис'а ў ц'аб'е на апл'ечках, треба л'епш с'аб'е гл'адз'ец'. Каробчыцы Гродз.
АПЛОШКА ж. Памылка. У жыц'ц'и аплошка бывайа, што й н'и прадбачыш. Кукалкі Ваўк.
АПЛУГАВАЦЬ зак. Акучыць. Ужо бул'ба падрасла, треба йайе аплугавац', бо потым п'ерарас'ц'е. Белазораўцы Іўеўск.
АПОНАЎКА ж. Патэльня. Апонаўка с салам на прып'ачку, б'а
86 👁