АНЁЖ часц. Няўжо к. Пойдз'ам на пол'а разам. -- Ан'ож йа застанус'а адна? Данілавічы Дзятл. АНЕЛЬСКА к. устар. Багач. Ан'ел'ска ў с'аредз'ин'е в'ерас'н'а ў нас заўс'оды. Урцішкі Іўеўск. АНІГДЫ прысл. Ніколі. Ан'игды н'е была ў том л'ес'и, магу заблудз'иш'. Галімшчына Іўеўск. АНЯСАЧАК м. Падушачка. Ан'ийасачак л'ажыш' на канап'е, ваз'м'и паткладз'и пад голаў. Малінаўка Смарг. АНІЧАГЕНЕЧКА займ. Зусім нічога. Геты хлоп'ац ан'ичаг'ен'ечка н'и в'едаў. Жорнаўка Ваўк. АННО часц. Толькі, адно. У вайну анно л'ажаш спаш', ужо чуйаш узрывы, анно вокна л'аскайуц' ад узрываў. Слабодка Ашм. АНТАЛАХ м. Бочка ад піва. Мы з йаблыкаў зраб'ил'и поўны анталах соку. Васілевічы Гродз. АНТРЫВОЛЯ ж. Вопат. Треба ўл'иш' антрывол'и ў боршч, будз'а сманч'ей. Кукалкі Ваўк. АНЯМАГЧЫ зак. Аслабець. С'ол'ета йа зус'им ан'амагла, ц'ашка хадз'иш' мн'е. Мір Кар. АПАВУШНІЦЬ зак. Забрудзіць. Ты зайдз'и да йих, пал'адз'и, йак жывуц', жонка апавуш'ин'ила ўс'у хату, анно л'ажыш', брацца н'и за вошта н'и хоча. Мішкавічы Смарг. АПАДЛІВЫ прым. Хворы. Вал'ик з дз'аш'инства ў нас так'и ападл'ивы. Воля Дзятл. АПАЛАЙКІ, АПАЛІЧЫ мн. Начовачкі. У апалайках л'ажыш' п'еста, будз'ам п'ачы п'ираг'и. Амбілеўшы Шчуч. Стары зраб'иў апал'ичы апалац' з'ерн'а. Байкі Слон. АПАЛАК м. Кавалак. Прын'ас'и с каморы апалак сала. Сямягі Шчуч. АПАЛАНКА ж. Рэшата. Треба б было муку п'ерас'ейац' на бл'ины, ды апаланка парваўшыс'а. Белазораўшы Іўеўск. АПАЛІТУРА ж. Эмаліраваная накрыўка. Рандел'ак паш'ок, бо апал'итура зл'езла. Куклі Вор. У мамы зубы бал'аш', бо апал'итуры н'ама ўжо. Паляны Ашм.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁