АМБЭРАК м. Абэрак. Мой стары даўн'ей ум'еў добра танцаваць амберак. Станчыненты Смарг.
АМЕЖАК м. Узмежак. Пустаз'ел'л'е вынос'ц'е на ам'ежак. Выгода Маст.
АМЕЛІНЫ мн. Адходы. Пайедз' заб'ары ам'ел'ины, йаны бл'иска кал'а малатарн'и. Біскупшы Ліл.
АМУРАК м. Прымурак. Н'ешта наш амурак с'он'н'а халодны. Сакавічы Іўеўск.
АНАВІЦЫ мн. Кальсоны. Куп'ила сыну ц'оплыйа анав'ицы. Бершты Шчуч.
АНАГДАЙ, АНАГДАЙЧЫ, АНАДОЎНІ прысл. Нядаўна. Анагдай, йак прышла да нас ц'отка и с'адз'иц', мн'е треба абыходз'ицца, а йана с'адз'иц'. Некрашы Іўеўск. Анагдайчы прыходз'иў да м'ан'е сваташа ўдав'ец, ал'е йа йаго выгнала. Навасады Вор. Анадоўні гета было, йашче н'и прайшло н'адз'ел'и. Залесаўны Навагр.
АНАЗОЛЬНЫ прым. Свавольны. Дз'ец'и ў нашуй в'осцы добрыйа, ал'е йос'ц' и н'екаторыйа аназол'ныйа, бац'к'и йих мала за йим'и гл'адз'ац'. Камлявічы Слон.
АНАРОВЫ прым. Ганарысты. Тадз'ик быў анаровым йунаком, так'им и ц'ап'ер застаўс'а. Барташы Шчуч.
АНАРТНЫ прым. Наравісты. Наш кон' быў анартны, аднаго бац'к'и слухаўс'а. Догі Шчуч.
АНГЕЛЬКА ж. Рахіт. У гетаго дз'иц'ац'и анг'ел'ка, йано зус'им крывойо, н'и можа хадз'иц'. Крывічы Іўеўск.
АНГЕРКА ж. Кароткае жаночае пальто. Накладз'и анг'ерку, то будз'а ц'апл'ей. Ходараўцы Ліл.
АНДАЛОТ м. Дурань. Такойа сказац' на бац'ку можа тол'к'и так'и андалот, йак ты. Грамавічы Шчуч.
АНЕГДЫ прысл. Даўно. Ан'егды и мы был'и маладыйа, ан'егды гета было. Навасады Вор.
АНЕГДЫСЬ прысл. Аднойчы. Ан'егдыс' сустреў вашу Вол'у ў горадз'е, то н'и пазнала. Крчуны Астр.
88 👁