Старонка 352
◀ / 674 ▶
ПАЧЭПАЦЦА зак. неадабр. Пасварыцца. От ужо ўчора пачэпал'ис'а нашы хлопцы ўв'ечары л'а клуба. Янавічы Ваўк. ПАШАБАНЦАВАЦЬ зак. неадабр. Параскідаць. Малы вун' ус'е твайе кн'иг'и пашабанцаваў. Крывічы Іўеўск. ПАШАЛЫГАЦЬ, ПАШЛЭМАЦЬ зак. іран. Пачыкільгаць. Наш дз'ед н'едз'а на той кан'ец пашалыгаў. Павяжы Ашм. Ужо ваш стары пашлэмаў дахаты. Ханявічы Свісл. ПАШАПОТКА ж. Плётка. Гета ш такайа пашапотка ў нас пайшла, што ваш Г'енус' жэн'ицца, б'аре з горада жонку. Уша Кар. ПАШАРАК м. Рад, парадак. У нас хл'еў стайиц' у пашарку с хатайу. Гута Дзятл. ПАШЛЮХТАВАЦЬ зак. Апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя. Треба б было таб'е пашл'ухтавац' гэтыйа н'итк'и, л'епшыйа б был'и. Дубароўшчына Дзятл. ПАШЛЯМАВАЦЬ зак. Пачысціць кішкі нажом. Давай пашл'амуйам с табой к'ишк'и, хутчэй будз'а ўдз'в'ох, заўтра к'илбасы будз'ам раб'иц'. Сонічы Гродз. ПАШМАТКАВАЦЬ зак. неадабр. Парваць. Геты сабака на н'ейкай баб'е пашматкаваў спадн'ицу, так'и злы. Асташын Кар. ПАШПЭЦІЦЬ зак. Сцягнуць, паморшчыць. Бл'изнавата палатно ў ц'аб'е, бл'изна пашпец'ила ўс'ей кужал'. Духаўляны Ваўк. ПАШТУКАВАЦЦА зак. неадабр. Пазабаўляцца, пагуляць. Ц'ап'ерашн'им часам дз'ец'ам л'уба паштукавацца, а вучыцца н'и натта хочуц'. Сенькеняты Іўеўск. ПАШУТАЦЬ зак. Пакалыхаць. Пашутай малога, каб н'и плакаў. Дудзічы Свісл. ПАШЧОТАВАЦЬ зак. Палічыць. Пашчотуй, на скол'к'и рубл'оў йа тут набрала. Багданаўцы Шчуч. ПАШЧЫРАВАЦЬ зак. Шчыра папрацаваць. На бураках пашчыравал'и нашы бабы, па целых дн'ах гачкавал'и, то бурак'е растуц' добра. Павяжы Ашм. ПАШЫПУЛІЦЬ зак. іран. Пайсці малым шагам. Пагл'адз'ела ў вакно, аж бачу, Вол'ка пашыпул'ила да Паўл'учых'и. Корнадзь Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 674 ▶