ПАЦЯГАНЕЦ м. Кажух, пацягнуты сукном. Йузик, надз'ен' пац'аган'ец, будз'а ц'апл'ей. Мішакі Кар.
ПАЦЯГУШКА м. і ж. Валацуга. Той пац'агушка йашче н'едз'а ходз'иц', а мы пав'ачерал'и ўжо. Сямёнавічы Дзятл.
ПАЦЯГУШКІ мн. Частыя выхады да суседзяў. Йак прыдз'а с пац'агушкаў, то з'ейс'ц' вала, абы пак'инула чаго. Лукі Кар.
ПА ЦЯМНЕ прысл. Позна вечарам. Н'а можаш ты прыйс'ц'и ў пару, а прыпл'ац'ес'с'а па ц'амн'е, кал'и ўжо пав'ачерал'и. Паляны Ашм.
ПАЦЯПІЦЬ зак. Прызвычаіцца. Йак пап'ап'иў Кадз'ик хадз'иц' да нас, радачк'и н'ийакай н'и было, пакул' н'и жан'иўс'а. Станчыняты Смарг.
ПАЦЯРКА ж. Божая кароўка. Во пац'арка ўл'ац'ела ў акно, мус'иц', на пагоду. Драгічаны Ваўк.
ПАЦЯЦЦА зак. Хутка пабегчы. Йак пачуў баб'ор сабаку, дык пац'аўс'а ў речку и паплыў. Семернікі Ашм.
ПАЦЯЎПЕШКА м. і ж. Іран. Тугадумны, някемлівы чалавек. Наш Вас'а так'и ўрадз'иўс'а пац'аўп'ешка, што й дз'иц'а йаго можа абдурыц'. Дудзічы Дзятл.
ПАЧАВІЦЬ зак. Паціснуць, падушыць. Пакул' дав'оз да вас, то ўс'е с'л'ивы пачав'иў. Рудня Свісл.
ПАЧАРКАВАЦЦА зак. Чокнуцца. Засталос'а йашче рас пачаркавацца, каб здаровы был'и, и ўжо пайедз'ам дахаты. Рэцімля Навагр.
ПАЧМАНІЦЬ зак. Іран. Пагуляць. Ос' дз'ец'и л'уб'ац' пачман'иц', адно каб дома н'и с'адз'ец'. Пыхоўцы Бераст.
ПАЧОШКАЦЬ зак. Пачасаць. Йа пакул' н'и пачошхайу дз'иц'ап'и пл'ечы, то н'и зас'н'е. Буцілы Лід.
ПАЧТАРКА ж. Жанчына-пачтальён. Пачтарка п'ис'мо прын'есла, идз'и пачытай. Бязводна Зэльв.
ПАЧЫКІЛЬДАЦЬ зак. Іран. Пачыкільгаць. Тата наш пачык'ил'даў н'едз'а ў л'ес. Залесаўцы Навагр.
ПАЧЫНАК м. Булачка з хлебнага цеста. Дай мн'е, мама, пачынак, л'убл'у йаго з малаком Лес'п'и. Клёны Навагр.
80 👁