Старонка 303
◀ / 674 ▶
н'и дагодз'иш, н'аўкормак ты гетак'и. Нагорнікі Дзятл. НЯЎЛЕЖНА прысл. Няёмка ляжаць. Зранку ўс'акаму гул'тайу н'аўл'ежна, йак ус'е идуц' раб'иц'. Любянцы Вор. НЯЎЛОМАК м. Здаравяк. Здайещца й ты н'аўломак, можаш сам прыв'ес'ц'и с'ена. Міжэрычы Слон. НЯЎМЫСНЯ прысл. Незнарок. Вацак зраб'иў гету шкоду н'аўмысн'а. Лынтуны Іўеўск. НЯЎПОРНЫ прым. Датэрміновы. Кац'арына так спалохалас'а ў л'ес'е, што нарадз'ила н'аўпорнайе дз'иц'а, н'аўпорны хлопчык у йайе. Новы Двор Свісл. НЯЎРОМА м. і ж. груб. Неахайны чалавек. Гета н'аўрома куды н'и ступ'иц', ус'уды свой с'в'ин'ачы с'л'ет пак'ин'а. Залесаўцы Навагр. НЯЎРЫМСЦІЦЬ зак. Не сцярпець. Сын н'аўрымс'ц'иц' н'ийак, каб йаго жонка хутчей йехала ад мац'ары дахаты. Гуршчына Іўеўск. НЯЎСМЕШЛІВЫ прым. Сур'ёзны. Чаму ты стала н'аўс'м'ешл'ивайа такайа, ц'и хто п'аб'е пакрыўдз'иў? Новы Двор Свісл. НЯЎСТРУЙ м. Весялун. Вот ужо н'аўструй, м'инуту н'и пас'адз'иш' спакойна. Вароны Астр. НЯЎСТРУЙНЫ прым. Неспакойны. Твой хлопчык так'и н'аўструйны, кап куды н'и падаўс'а адз'ин. Пагародна Вор. НЯЎСТЫДНІЦА ж. Бессаромніца. Н'аўстыдн'ица ты, так абазвала добрага хлопца. Замасцяны Шчуч. НЯЎСТРЫМ прысл. Нясцерпна. Йаму н'аўстрым было с'адз'ец' у хац'е, адразу падагаў да свайих хлопцаў. Рындзюны Астр. НЯЎЦЕРПНЫ прым. Нястрыманы. Даччына малайа дз'евачка в'ел'м'и н'аўц'ерпнайа, што ўбачыц', то дай и ўс'о. Данюшава Смарг. НЯЎЦЕШЛІВЫ прым. Невясёлы. Йак пам'ор сын, то стала н'аўц'ешл'ивайа, н'и да кога н'и ходз'иц'. Міцкавічы Смарг. НЯЎЦІХАНА прысл. Бесперапынна. Дз'иц'а н'аўц'ихана йенчыла ноч, мус'иц', прастыла. Варончы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶