НЯМЧУР м. груб. Неразгаворлівы чалавек. Што ты з н'амчуром гетым нагаворыш? Дакудава I Лід.
НЯНАВІДНЫ прым. Нялюбы. Йак тол'к'и выпйа дз'е, то стан'а так'им н'анав'идным, што й гл'адз'ец' н'и хочацца. Дашкавічы Свісл.
НЯПОРНЫ прым. Несвоечасовы. Выйшла н'апорнайе качан'а, ц'и выжыв'а, хто йаго в'едайа? Галубы Маст.
НЯПУТНЫ прым. Разбэшчаны. Ай, мамачка, з н'апутным жыц' в'ел'м'и ц'ашка. Міжэрычы Слон.
НЯРУШНА прысл. Ціха. У жн'иво тут машыны гайсал'и, а ц'ап'ер н'арушна, аж н'а в'ерыцца, што ўжо з'има йдз'е. Цырын Кар.
НЯРЭПА м. і ж. Гультай. Йес'ц' то добра геты н'арэпа, а да работы слабы. Прывалка Гродз.
НЯСЛОЎНЫ прым. Не цвёрды на слова. На Антона н'икол'и н'и спадз'авайс'а, так'и н'аслоўны, што скажа, ус'о на в'ец'ар. Мыслова Слон.
НЯСУШЧАЯ прым. Якая добра нясецца. Наша гета курыца н'асушчайа, йайк'и з н'асушчай курыцы жоўтыйа, важк'ийа. Пагараны Гродз.
НЯСЦІХНА прысл. Бесперастанна. Н'ас'ц'ихна ишоў дождж, н'ас'ц'ихна гула навал'н'ица. Негрымава Навагр.
НЯТОРНЫ прым. Няроўны. Вaз'м'и на рук'и малуйу, там с'ц'ежка н'аторнайа, шче нос саб'йе. Рагозніца Маст.
НЯЎВЫКЛЫ прым. Непрызвычаены. Йак идз'ем у л'ес, то доўг'ийа майтк'и апранайам, хоц' н'аўвыклайа вопратка, ал'е добра ат камароў. Швейляны Астр.
НЯЎГОЙНЫ прым. Няўцешны. У йих сын пам'ор, ды гора н'аўгойнайе ў хац'е. Міцкевічы Смарг.
НЯЎДОБА ж. Неапрацаваная зямля. Каравы ў нас пасуц' на н'аўдоб'е. Грынявічы Свісл.
НЯЎЕЖНА прысл. Нясмачна. Н'аўежно йес'ц'и б'ас скварк'и картопл'у. Верцялішкі Гродз.
НЯЎКОРМАК м. Чалавек з дрэнным апетытам. Н'ичым таб'е
75 👁