шурны ў ц'аб'е. Кракотка Слон.
КАШУТА ж. Перхаць. Кашута ў ц'алушак зав'алас'а, чым зводз'иц', н'и знайу. Саленікі Кар. Капа. На луз'е стайап' кашуты, треба пазвоз'иц'. Эгерды Іўеўск.
КАШЧЫЦЬ незак. Убіраць. Учора бул'бу кашчыла, ц'ап'ер пайду бурак'и кашчыц'. Івязанка Дзятл. Заўтра, бабан'к'и, пойдз'ам с'ена кашчыц', бо ўжо сухойа. Абелькавічы Дзятл.
КАШЭРНЫ прым. Пераборлівы. Гетак'и йайе з'ап' кашэрны, йаму ц'ашка дагадз'иц'. Лагады Шчуч.
КВАСНІК м. Страва з хлебнага квасу і сушаных грыбоў. Смачны квасн'ик варыц' майа мама, прыдз'и, пакаштуйаш. Барбарычы Гродз.
КВАСОЎКА ж. Кампот. Гал'ко, навары на аб'ед мн'е квасоўк'и. Карэвічы Шчуч.
КВЕЛІЦЦА незак. Дражніцца. Геты хлоп'ац кв'ел'ицца з дз'ец'м'и н'ив'адомо чаго, адыдз'й ты, н'е кв'ал'и малых. Вярэйкі Ваўк.
КВІТАВАЦЦА незак. Жыць на скупыя разлікі. Даўн'ей кв'итавал'ис'а с'ак-так, дз'ац'ей пагадавал'и, ц'ап'ер жыв'ем добро. Макараўцы Бераст.
КВОЛІЦЬ незак. Непакоіць. Н'ахай н'ишто ц'аб'е н'и квол'иц', ус'о добра будз'а. Варонча Кар.
КВЫЛТАЦЬ незак. Глытаць. Супчык редз'ан'к'и, л'охка квылтац' дз'иц'ац'и. Стукалы Маст.
КВЯТНІЦА ж. Канюшына. С'он'н'а трахтары кос'ац' кв'атн'ицу. Кемейшы Вор.
КЕДА ж. Загарадка. Папраў ты к'еда, у нас к'еда дз'иравайа, дык с'в'ин'а ўц'акайуц'. Баранавічы Кар.
КЕДЫСЬЦІ прысл. Некалі. Дамунёўцы Шчуч.
КЕЗАМ прысл. Скоса. Х'иба твой М'ихас' на м'ан'е злы, бо йак ишоў, дык к'езам паз'ираў. Лелюкі Іўеўск. К'езам прайшла кал'а нас, н'ичога н'е сказала. Урцішкі Іўеўск.
КЕЛБА ж. Баваўняныя ніткі. Каб дз'е дастан' к'елбы, то можно было б начынац' ткац' дывани. Некрашы Іўеўск.
79 👁