Старонка 208
◀ / 674 ▶
КАЧЭРГІ мн. Качарэжнік. Хату трох'и пралыс'ила, а ў качергах ус'о с'м'еццe пак'инула, ц'и ш так прыб'ирайуц' ў хаце? Вылынцішкі Вор. Капусныя сцяблы. Капусту пас'с'акал'и, на капус'н'ику адны качерг'и стайац'. Макараўцы Бераст. КАЧЕТЫ дзеепрым. Уключаны. Целуйу ноч у нас быў качеты с'в'ет, бо дз'еўчынка хварейа. Конькі Дзятл. КАША ж. Абрадаванае частаванне на хрэсьбінах. Баба выནос'иц' кашу на крыс'ц'ины, гос'ц'и дорац' грошы, падарунк'и, йак хто споз'н'ицца, то дорыц' парадз'ис'е сам. Хадзявічы Слон. КАШАЛЁЎКА ж. Спадніца. Саб'е пашыла кашал'оўку, бо дочка нос'иц' сукенк'и, кашал'оўк'и н'и нос'иц'. Адэльск Гродз. КАШАЛЯ прысл. За плячыма. Падн'ас'и ты С'арошку кашал'а; ц'аб'е тата кашал'а пан'ас'е. Масцяны Астр. КАШАПЛЁТ м. перан. Выдумшчык. Тал'к'и слухай гетага кашапл'ота, йон таб'е што хочаш нагаворыц'. Азяраны Дзятл. КАШАРЫЦЦА незак. Прыбірацца, мыцца. Годз'и таб'е кашарыцца, гета ш треба кашарыцца кажны дз'ен'! Мілашэвічы Слон. КАШАРЫЦЬ незак. Прыбіраць, мыць. Целы дз'ен' гаршк'и кашарила, аж рук'и бал'ац', падлогу шче треба кашарыц', бо натта ўтоптана. Вігушкі Іўеўск. КАШКАДЭЙЛА м. і ж. зневаж. Марудны, павольны чалавек. Ну й кашкадейла, з'б'ирайацца на работу, йак сойка ў вырай. Ступалы Маст. КАШКАНУЦЬ зак. зневаж. Штурхнуць. Н'и пройдз'а, каб н'и кашкануц' каго, то мой йаго кашкануў, дык той и ўп'ок. Уша Кар. КАШЛАМБАК м. іран. Кашлаты, у доўгіх шырокіх штанах чалавек. Геты кашламбак ходз'иц' па дз'аўчатах, а раб'иц' н'и хоча н'ичога. Нязнанава Навагр. КАШЛЮК м. Кашлюн. Кашл'ук ты в'ечны, йак з'има, то й пачынайа кашл'ац'. Рудня Свісл. КАШНЫ прым. Які прызначаны на кашу. Кашны наварак у нас вышаў, кашнайа мука ў сус'етк'и йос'ц', пазычыла на в'ачеру. Бершты Шчуч. КАШУРНЫ прым. іран. Нязграбны. Кас'н'ун геты в'ел'м'и ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 674 ▶