Старонка 201
◀ / 674 ▶
КАПЦЕЦЬ незак. Парыць, курэць. Во ц'апло настала, капц'иц' з'амл'а на сонцы. Накрышкі Дзятл. КАПЦІЦЬ незак. перан. Назапашваць. Майа баба грошы копц'иш', н'икому н'и дайе, ус'о каб дз'ец'ам дапамагчы. Чэхі Астр. КАПТУР мн. Падбярозавік. Тут растуц' кал'а вас каптуры, наз'б'ирала трох'и на в'ачеру. Буцілы Лід. КАПЧЫК м. Гнаявыя вілы. Ваз'м'и капчык, Саша, пайдз'и да хл'ава, пав'аз'ем гной на пол'а. Мілявічы Маст. КАПЫЛАВАТЫ прым. Іран. Упарты. Мой м'еншы сын Йас'ка так'и капылаваты, ус'о кап па йаго выйшла хоча. Цацкі Лід. КАПЫТАВІНА ж. Выбоіна. Там адно калдабойины, н'и прайс'ц'и, капытав'ины па ўс'ом выган'а пас'л'а даждж̌у стал'и. Налібакі Навагр. КАПЫЦІЦЬ незак. Павольна ісці. Ужо нашы кароўк'и капыц'ац' с пол'а, идз'и сустракай свайу Краску. Ханявічы Свісл. КАРАБАВАТЫ прым. Няроўны. Геты дуб в'ел'м'и карабаваты, йаму бол'ш сто год будз'а. Яруга Кар. КАРАБЕЦ м. Саламяны кош. Н'ас'и памалу караб'ец, каб н'и рассыпала м'ак'ины. Перахавічы Свісл. КАРАВІЦЬ незак. Забруджваць. Ты тол'к'и карав'иш адз'ен'н'е, шанавац' н'а хочаш, треба ш шанавац' йаго. Міцкавічы Смарг. КАРАГОДЗІЦЦА незак. Праводзіць час разам. Дз'ец'и дагетул' н'едз'а карагодз'аша кал'а речк'и, н'ийак дадому н'и спагнац'. Чэхі Астр. КАРАДНІК м. Шлакоўня. Дз'ец'и ўжо нав'ес'ил'и карадн'икоў па ўс'им садз'е. Быстрыца Астр. КАРАЛІЦА ж. Труска. Карал'иша наша хварейа, н'ешто йой зашкодз'ило. Берштн Шчуч. КАРАЛЮХІ мн. Вялікія чорныя мурашкі. Карал'ух'и в'адуцца ў нас на акрайин'е л'есу. Сонічы Гродз. КАРАЛЮПЧА н. Шкарлупіна. Курыца н'ешта хворайа, карал'упча ў йайку зус'им слабойа. Заполле Маст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 674 ▶