Старонка 200
◀ / 674 ▶
КАПАН м. Матыка. Капанам йомка з'амл'у апрацоўвац', з'амл'а м'акчейа. Валеўка Навагр. КАПАНІЦА ж. Капальніца. С'он'н'а пойдз'а найм'енш дваццац' капан'иц на работу, то справ'ащца. Парфёнавічы Маст. 2. Копанка, штучны вадаём. Уторы ў бочцы рассохл'ис'а, йайе треба доўга мачыц' у капан'ицы. Жыжма Іўеўск. КАПАНІЧЫЦЬ незак. Матычыць. Хлопцы разагнал'и кон'м'и картофл'у, а бабы капан'ичыл'и. Грандзічы Гродз. КАПАНЬКА ж. Карыта. Нал'й вады ў капан'ку и памый ног'и. Ціхаволя Свісл. КАПАРЭЦЬ незак. Знаходзіцца, быць. Капарей тут, кал'и таб'е йашче н'и надайела, а йа дахаты. Лелюкі Іўеўск. КАПАТА ж. Цёплае адзенне. Пара ўжо таб'е п'ераходз'иц' на капату, з'има ўжо. Сноўдзічы Слон. КАПАЧКА ж. Малая лапата. Идз'й ваз'м'й другуйу капачку, зламаўс'а черан' у майой капачцы, ус'и картофл'и выкапайам капачкай. Ігнаткаўцы Лід. КАПАЧКУ прысл. Крыху, трошкі. Пачакай тут капачку, йа хутка прыду. Краснае Кар. КАПІТАЛЁВА прысл. Капітальна. На новай кватеры кап'итал'ова ўлаткавал'ис'а. Крычнікі Іўеўск. КАПОШКАЦЦА незак. Вазіцца. Йак ц'апло стала, бабы капошкайуцца на агародз'е, с'ейуц' морхву, агурк'е садз'ац', цыбул'у. Прывалка Гродз. КАПУЛЬКА ж. Пралеска. У л'ес'е з'йав'ил'ис'а п'ершыйа капул'к'и. Роўбавічы Іўеўск. КАПУСНІСКА н. Лісты капусты. Дай кароў'а гета капусн'иско, хай йес'ц'. Макараўцы Бераст. 2. Месца, дзе расла капуста. На капусн'иску хадз'ила н'ечайа карова, то прагнала. Малая Бераставіца Бераст. КАПУСЦЕННЕ н. Лісты капусты. Каровы йак дарвал'ис'а, паагрыз'л'и капус'ц'ен'н'е. Прывалка Гродз. КАПУШКА ж. Матыка. Прын'ас'й мн'е тваўу капушку, треба картофл'у капац'. Погіры Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶