Старонка 193
◀ / 674 ▶
на каладбойи зан'есла, ал'е ж н'а вытрасла. Прывалка Гродз. КАЛАДДЗЁ н. Кавалкі драўніны. Калад'дз'ом завал'ил'и адрынку, будз'а апалу на ўс'у з'иму. Каробчыцы Гродз. КАЛАДЗЕЙ м. Калёсны майстар. М'итрафан у нас быў добры майстар калад'з'ей. Макараўцы Бераст. КАЛАМАСІЦЬ незак. перан. Вытрасаць. Пакул' каламас'ила ходн'ик'и, аш праз'абла. Таншчына Смарг. КАЛАНТАІХА ж. Іран. Вельмі высокая жанчына. За той калантайихай йак стала, то н'ичога н'е ўбачыла, йак с'п'авал'и, то чула. Капцёўка Гродз. КАЛАСАВІК м. Баравік пары каласавання жыта. Ужо з'арн'аты ў колас'е нал'иваййуцца, пав'инны каласав'ик'е рас'ц'и ўжо. Лелюкі Іўеўск. КАЛАСІНА ж. Сталярны варштат. Учора хлопцы прыв'ез'л'и ў майстерн'у к нам новыйа калас'ины. Грамавічы Шчуч. КАЛАТНЯ ж. перан. Балбатун. Ты н'а слухай, што таб'е твой сус'ет кажа, гета ш так'и калатн'а, с'в'ет такога н'и бачыў. Сінькі Смарг. КАЛАТОК м. Кіёк у бойцы біць смятану на масла. Калаток у аттул'ин'е в'ечка, йим б'йуц' масла. Дзетамля Навагр. КАЛАТУН м. Дрыжыкі. Так зам'орз у пол'и, што аж б'аре калатун. Прудзяны Шчуч. КАЛАТУНЫ мн. Арэхі. Калатуны з'б'ирайам у л'ес'е, йаны поўныйа и смачныйа. Шылавічы Слон. КАЛАТЫРЫЦЬ незак. неадабр. Мітусіцца. Цэлы дз'ен' дз'ец'и калатырац' па гул'ицы, м'еспа саб'е н'и знаходз'ац' прыпын'ипца. Міжарычы Слон. КАЛАЦІЦЬ незак. Паласкаць. Мама пашла на речку б'ал'изну калац'иц'. Парачаны Лід. КАЛАЧ м. перан. Жмыхі. Куп'ила ў сус'еда калача дл'а ц'ал'ап'и на аздобу, каб расло л'епш. Сонічы Гродз. КАЛБАТАЦЬ незак. Боўтаць. Мама калбатала йайешн'у ў слоз'ичку, потым выл'ила на пат'ел'н'у, с'п'акла в'ел'м'и смачнуйу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶