Старонка 192
◀ / 674 ▶
йаны ў хац'е пачал'и цвыркап'. Яталтавічы Іўеўск. КАЗІНКА ж. Лясное сена. А каз'инку добра йадуц' нашы каровы. Камелішкі Астр. КАЗЛАВАТЫ прым. Чарвівы, папсуты. Гета ад жукоў картопл'а такайа казлаватайа. Сухінічы Маст. КАЗЛІНАЯ БАРАДА Пустазелле. Каз'л'инайа барада рас'ц'е па пал'ах, л'источк'и растуц' пры самай з'амл'е, а ўв'ерх рас'ц'е ствол, падобны на каз'л'инуйу бараду. Каробчыцы Гродз. КАЗОДРА, КАЗОДРЫЦА ж. Пралеска. Ужо пайав'ил'ис'а казодры, п'ап'ер казодры ў л'ес'е хватайа. Залесна Шчуч. Ц'ап'ер много казодрыцы рас'ц'в'ило ў л'ес'е. Мінакі Кар. КАЗАЯТКА ж. Безрукаўка на аўчыне. Мой стары ўв'ес' час казайатк'и нос'иц', йаму казырыцца н'ама чаго, н'адужы стаў. Дубашоўка Смарг. КАЗЯЛОК м. Легкавая машына, крытая брызентам. Прадс'ада­ц'ал' ужо пайехаў у пол'а на свайим каз'алку. Тупічаны Ваўк. КАЗЯНКА ж. Сухая трава на корані. Каз'анку кос'ац', йак патсохн'а балота, йак зам'ерз'н'а з'амл'а. Дайнава Лід. КАЗЯТНІЦА ж. Гаспадыня коз. У нас адна Фел'а каз'атн'ица, н'ихто бол'ш коз н'е трымайа, адно каровы, бачыц'а, с хл'ава ў йих выб'агл'и каз'ан'аты. Валеўка Навагр. КАІЦЦА незак. Скардзіцца, жаліцца. Вашайа хворайа кайилас'а, што йой с'едн'а ўс'о бал'иц'. Семярнікі Ашм. КАКАТА ж. Галіна. Какаты поўныйа с'л'иў, треба аб'ирац', а то асыпайуцца и гн'ийуц'. Ханявічы Свісл. КАКОШКА ж. Прылада выцягваць вядро са студні. Б'ажы прын'ас'и какошку, в'адро ўвал'илас'а, треба выц'агнуц'. Чырвонае Сяло Зэльв. КАКЦІ мн. Калені. Абуй панчох'а, а то какц'и памароз'иш. Жупраны Ашм. КАЛАБАН м. Збан з чорнай гліны. Памый калабан, ад ран'н'а пусты и н'амыты стайиц', а ув'ечары ж малако треба л'иц'. Харошава Навагр. КАЛАДБОЙ м. Нахіл на дарозе ад заносу снегу. Нашы сан'и
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 674 ▶