ЗАСЛУГОВАНЫ дзеепрым. Узнагароджаны. Наш бап'ка прышоў з вайны заслугованы, грудз'и аж бл'ишчал'и. Павіланцы Вор.
ЗАСМАРГА ж. Зашмарга. Зав'ажы м'ашок на засмургу, треба моцна засмаргнуц', каб засмарга н'и атходз'ила. Новы Двор Свісл.
ЗАСМУГОЛЕНЫ дзеепрым. Забруджаны. Н'и хоча, каб дз'ец'и был'и засмугол'аныйа, мыйа часто свайих дз'етак. Кайшоўка Кар.
ЗАСПАІЦЬ зак. Палажыць спаць. Мама пан'есла заспайиц' Ан'утку. Клюшчаны Астр.
ЗАСПРЫДНА прысл. Па парадку. Б'ары заспрыдна картофл'у, н'и выб'ирай. Замаспяны Шчуч.
ЗАСПРЫНЖАВАЦЬ зак. Абагнаць акучнікам бульбу. Пад в'ечар думайу заспрынжавац' картофл'у. Пескі Маст.
ЗАСТАРАНКА ж. Застаронак. Мы ўжо поўнуйу застаранку с'ена налажыл'и. Падгаі Ашм.
ЗАСТАЎНІ мн. Вароты. Зачын'и застаўн'и, бо йа пайду дахаты. Міцькавічы Слон.
ЗАСТАЎНІЦА ж. Засланка. Падай застаўн'ицу, зачын'у п'еч. Гута Дзятл.
ЗАСТРАМКА ж. Стрэмка. Загнаў застрамку ў пал'ац и дастац' ц'ашко, бал'иц'. Загор'е Кар.
ЗАСТРОГА ж. Перашкода. Там у нас выйшла застрога с п'ерайездам, треба было пайс'ц'и назат. Догі Шчуч.
ЗАСТРЭШВАННЕ н. Застрэшша. У нас пад застрешван'н'ем в'ераб'ак'и в'адуцца. Бершты Шчуч.
ЗАСТУДЗЕЛЫ прым. Халодны. Ужо н'и нос'им б'ал'изну палакац' на речку, вада застудз'елайа натто. Рось Ваўк.
ЗАСТУПІЦЬ зак. Зацяжарыць. Наша Степка ўжо заступ'ила, к в'ас'н'е пав'инна дз'иц'а прыкац'иц'. Пагор'е Кар.
ЗАСУЛІЦЬ зак. Дамовіцца аб цане. Засул'иў сус'ед грошы, каб мы зраб'ил'и йаму зруб за л'ета. Каробчыцы Гродз.
ЗАСЦЕНІЦЦА зак. Зацягнуцца. Хмарам'и ўс'о н'еба зас'ц'ен'илас'а, мус'и, дождж будз'а. Нагорнікі Дзятл.
84 👁