Старонка 160
◀ / 674 ▶
ЗАРЫЖЭЦЦА зак. Загарэць. Во, йак параб'иў на сонцы, дык хоц' зарыжэўс'а, а то быў зус'им б'елы. Каты Смарг. ЗАРЭЦКІ, ЗАРЭЧНЫ прым. Які жыве за ракой. Зарецк'ийа ўжо агароды пачал'и садз'иц'. Мантаўцы Свісл. Заречныйа сус'едз'и ўжо апошн'и стох став'ац'. Мыта Лід. ЗАСІЛІЦЬ зак. Зачэрпаць. Идз'и памажы малой вады зас'ил'иц' у калодз'ес'и. Сінькі Смарг. ЗАСІНЯ прысл. Да ночы. С'он'н'а зас'ин'а раб'ил'и, пакул' н'и скончыл'и гачкавац' бурак'е. Каробчыцы Гродз. ЗАСКАК м. Слясак клямкі ад дзвярэй. Н'ехта бразнуў заскакам дз'в'еры, л'ан', хто там. Уша Кар. ЗАСКАРУПЕЦЬ, ЗАСКАРУБЦІ зак. Пакрыцца тонкім ільдом. Вада за ноч у в'адре заскаруп'ела. Русата Гродз. Речка ўжо заскарубла. Каты Смарг. ЗАСКВАРКА ж. Прыправа з сала або мяса. Заскварка, баба, у п'аб'е с'он'н'а к'епскайа. Сонічы Гродз. ЗАСКВАРЧЫЦЬ зак. Заскварыць. Хвац'иц' ужо с'адз'ец', идз'и бул'он заскварчы, в'ачерац' будз'ам. Буйкі Дзятл. ЗАСКЕМА м. і ж. Упарты чалавек. Геты заск'ема, што задумайа, так и зроб'иц', н'и гл'адз'иц', што потым будз'а. Макараўцы Бераст. Клопат, абуза. От ужо гета дз'иц'а, заск'ема на майу галаву. Касцянева Шчуч. Сталярныя ціскі. Идз'и, Йас'ка, да дз'еда, хай скл'ейиц' планку и ў заск'ему воз'м'а, то будз'а трымацца. Прывалка Гродз. ЗАСКЕМІСТЫ прым. Задзірлівы. Наш Вас'ил' заск'ем'исты, з йим да трох н'и гавары. Улазы Маст. ЗАСКЛЕПКА ж. Рамка з мёдам. Гета рамка заскл'епл'ана, пчолы ўжо зраб'ил'и заскл'епку. Урпішкі Іўеўск. ЗАСКЛЯПАВАЦЬ зак. Замазаць. Дастаў цыманту и заскл'апаваў трохо падмурак. Нізяны Заўк. ЗАСКЛЯПІЦЬ зак. Зрабіць скляпенне печы. Ужо Каз'ик зраб'иў скл'ап'иў п'еч, шче ком'ин выв'ас'ц'и и ўс'о. Чэхі Астр. ЗАСКРЫНАК м. Скрынка ў куфры. У заскрынку л'ажац' нажн'ицы. Лаздуны Іўеўск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 674 ▶