ЖАМЯРНЯ ж. Дзетвара. У йих цела хата жам'арн'е, адно пад адным. Ліпнікі Слон.
ЖАНДАРОВЫ прым. Сіне-зялёны. Пал'то майо жандароваго ц'в'ету, и жандаровы шал' куп'ила саб'е. Жылічы Гродз.
ЖАНДОВЫ прым. Дзяржаўны. Йон в'едайа жандовыйа справы, йа адразу пазнала, што йон жандовы чалав'ек. Самаравічы Зэльв.
ЖАРАТАК м. Жар. Зан'ас'и жаратак у трыс'ц'ен'ик, бо там в'ел'м'и холадна. Дубатоўка Смарг.
ЖАРЛІВА прысл. 1. Горача. На дваре в'ел'м'и жарл'ива, дал'ей ис'ц'и н'и можна. Баяры Гродз. 2. Жаласна. Мац'и так жарл'ива вычытала, што ўс'е плакал'и. Грандзічы Гродз.
ЖАРЛОЧНЫ прым. Прагны да яды. Мой паршук геты год так'и жарлочны, што н'и дай пайес'ц'. Пагай Вор.
ЖАРОЎКА ж. 1. Электрычная лямпачка для кішэннага ліхтарыка. Учоры куп'иў жароўку, а надв'ачорак згуб'иў, н'идз'е н'и знайду жароўк'и, центры йе, а што з йих зроб'иш? Самаравічы Зэльв. 2. Загнетка. Вугл'и загарн'и ў жароўку, то будз'а ц'апл'ей у хац'е. Кальчычы Кар.
ЖАРЫ прым. Рыжы. У нас быў жары кон', в'ел'м'и в'ас'олы, ус'е йаго л'уб'ил'и. Парфёнавічы Маст.
ЖАЎТУГА ж. Жоўты рамонак. Жаўтуга рас'ц'е на санажац'и, там многа жаўтуг'и. Данілавічы Дзятл.
ЖАЧКА ж. Жняярка, камбайн. Йак прышла к нам жачка, та л'ахчей жыц' стала бабам. Стукалы Маст.
ЖАЧОК м. Стары калека. Пашл'и ўжо нашы жачк'и, хто па грыбы, хто па йагады, у хац'е н'е с'адз'ац'. Сімакава Кар.
ЖВАЙКА ж. Жвачка. Карова найелас'а, ц'ап'ер жвайку жуйе. Сімакава Кар.
ЖВАЦІСТЫ прым. Тоўсты. М'икола йак'и стаў жвац'исты, работа добрайа ў йаго, то чалав'ек рады. Каменка Навагр.
ЖВІДКІ прым. Гнуткі. Йак сабака забреша, адган'и йайе жв'итк'им дупцом. Міжэвічы Слон.
ЖВІРАНКА ж. Жвіровая дарога. Нашу жв'иранку зус'им разин-
78 👁