Ж
ЖАБАНЦОВЫ прым. Цёмна-зялёны. У м'ин'е сук'енка жабанцовага кол'ару. Фалькавічы Лід.
ЖАБІНА ж. Планка паміж жарнакамі. Жабину адз'авайуц' на н'ижн'и кам'ан' з в'ерхн'ага кам'ан'а жорнаў. Урцішкі Іўеўск.
ЖАБРО н. Сіла, магутнасць. Ну й жабро ў М'иколы, п'ац'арых павал'иў. Біпеўцы Шчуч.
ЖАБУРАНЕЦЬ незак. Кіснуць, губляць добры смак. Жабуран'ейа ўс'а страва ў п'ечы, йак задоўга пастайиц'. Куляўцы Шчуч.
ЖАВІНЫ мн. Ажына. Насып мн'е жав'ин, пакаштуйу. Куляўцы Шчуч.
ЖАГІНЕІ мн. Азярод. Ус'о дажджэ йдуц', с'ено на жаг'ин'ейах и то пачарн'ело. Прывалка Гродз.
ЖАК м. Хлопчык, які ходзіць па хатах на в'ялікадня па фарбаваныя яйкі. Адз'ин жак пайшоў ад нас, друг'ийа жак'и пришл'и, адно давац' йайк'и. Дзягенева Астр.
ЖАЛАБАВАЦЬ незак. Насіць жалобу. Йак мужык у Гал'ены пам'ор, йана доўга жалабавала. Клепачы Бераст.
ЖАЛАБЛІВЫ прым. Жаласлівы. Майа дачка в'ел'м'и жалабл'ивайа, йак што скажы, то й плача. Кашубінцы Гродз.
ЖАЛАПАЦЦА незак. груб. Моцна крычаць. С'ц'ихн'и ты, чаго ты жалапайас'с'а, дз'ац'ей папужайаш. Свілы Вор.
ЖАЛЬНА прысл. Жаласна, пяшчотна. Што гета за птушачка так жал'на ў садз'е п'айе? Баяры Гродз.
ЖАЛЮК м. Бандыт. Жал'ук'е был'и ў нас па л'асах пас'л'а вайны, ад н'емцаў застал'ис'а, ал'е йих вылав'ил'и. Прывалка Гродз.
ЖАЛЯЗНЯК м. Чыгун, у якім тушаць мяса. Йак прышл'и з гул'ан'а, цэлы жал'аз'н'ак м'аса з'йел'и. Кемелішкі Астр.
ЖАМКІ мн. Пячэнне. Йа кожны тыдз'ан купл'айу жамк'и сыну, йак прыдз'а з работы, так жаман'иц' йих, ажно падавай. Трабы Іўеўск.
77 👁