Старонка 137
◀ / 674 ▶
ДЫНКОВЫ прым. Квяцісты. Ой, йакайа ў ц'аб'е хустка дынковайа! Тракенікі Астр. ДЫРБА прысл. Сагнута, нахілена. Йа н'и магу раб'иц' дырба, бо ў м'ан'е бал'иц' галава. Азяраны Дзятл. ДЫРГАЦЬ незак. Тузаць. Пачаў за в'ароўку дырган', а йана н'и паддайеща. Сонтакі Іўеўск. ДЫРДАВАТЫ прым. Высокі і худы. М'иша наш дырдаваты, йаг бац'ка, вырас так'и дырда. Дакудава Лід. ДЫРДАЛА н. Маслабойка. Пазыч мн'е свайго дырдала масла з'б'иц'. Хвасты Іўеўск. ДЫХАВІНА ж. Дыхавіца. Дыхав'ина ў каровы в'ал'икайа, галоднайа прышла. Сонічы Гродз. ДЫХАЛА н. Лёгкія. У вайну ў таты было праб'ито дыхало, ал'е выл'ачыл'и. Глядавічы Маст. Дыхавіца, места сонечнага спляцення. Н'и можна б'иц' у дыхало, бо можна заб'иц' чалав'ека. Прывалка Гродз. ДЫХТАВАЦЬ незак. Разумець. Наш Вал'ера ўжо н'ешта дыхтуйа, хоц' и малы. Камелішкі Астр. ДЫХТОЎНЫ прым. Добры. Справ'иў саб'е дыхтоўныйа боты, то й мароз мн'е н'и страшны. Снігяны Астр. ДЭКІЛІ мн. Бакавыя дошкі воза. Закладз'и ў воз дэк'ил'и, ваз'иц' гной пайедз'ам. Каты Смарг. ДЭЛЯ ж. Доўгая суконная світка с капюшонам. Ваз'м'и с сабой дел'у, бо будз'а дошч. Масцяны Астр. ДЭНАК м. Днушка. Н'е реж на стал'е скварку, а ваз'м'и денак и пареш. Падзітва Вор. ДЭРБА ж. абразл. Высокая тонкая жанчына. Н'ека дерба йаго жонка, н'ийакай красы, адно ног'и доўг'ийа. Мір Кар. ДЭТАЛЁВЫ прым. перан. Спрытны. Ну й детал'овы йих хлоп'ац, што хочаш зроб'иц', да ўс'аго здатны. Кадзішкі Лід. ДЭФАКТОВЫ прым. Слабы, хваравіты. У нас у в'оспы адз'ин хлоп'ац дефактовы, дык йаго ў войска н'и ўз'ал'и, ал'е ўс'о сам роб'иц' и зарабл'айа добра. Васілевічы Слон.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 674 ▶