ДУМАЎЁ н. Труна. Прос'иц' сусед думаўйо зраб'иц', н'ел'га атказац', мац'и ў йаго пам'ерла. Мір Кар.
ДУНАЙ м. Запечак. Палажы кажух у дунай, хай л'ажыц' да халадоў. Нагорнікі Дзятл.
ДУРБАЦЬ незак. 1. Думаць, разбірацца ва ўсім. Ты дурбай галавой, йак л'епш зраб'иц' справу. Жылі Іўеўск. 2. Ісці, хадзіць. Наш бац'ка на работу дурбайа за п'ац' к'илам'етраў. Даўгялы Вор.
ДУРЭЦ м. Свавольнік. Наш Кол'а н'и дурэц, мац'и слухайа, бац'к'и байицца. Навасёлкі Слон.
ДУХАМ прысл. Хутка. Давайц'а духам дапол'ам геты рад и пойдз'ам дахаты. Свіслач Гродз.
ДУЦЬКО н. Крыўдлівы чалавек. Во ўжо н'ек'и дуц'ко ўрадз'иўс'а, слова н'и можна сказац'. Конна Зэльв.
ДУЧАЙ м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў. У дучай засыпайуц' жыта ў жорны. Макараўцы Бераст.
ДЫБАТЫ, ДЫБАСТЫ, ДЫГАТЫ прым. Даўганогі. Пал'адз'и, йак'и дыбаты хлоп'ац прыйехаў на музык'и. Бязводна Зэльв. Ал'е ж и дыбасты наш аграном! Везнавец Дзятл. Добрай пароды Барнатов'ичы, дыгатыйа ўс'е. Панямонцы Лід.
ДЫГУСЬ м. Высокі чалавек. От выц'агнуўс'а дыгус', бол'шы за бац'ку. Гурнофель Шчуч.
ДЫЛІНА, ДЫЛЁЎКА ж. Тоўстая дошка. Дыл'ина на вокны выц'илоўвайацца, скрын'и роб'ац' на вокны. Каробчыцы Гродз. Кал'а хаты ск'инул'и дыл'оўк'и на падлогу. Вераскова Навагр.
ДЫЛЬДАВАЦЬ незак. Нічога не рабіць. Н'има кал'и дыл'давац', целы с'в'ет работы и ў хац'е и на пол'и. Каты Смарг.
ДЫМАВІК м. Комін. Л'а дымав'ика дым чорны идз'е, каб сажа н'и загарелас'а хац'а. Парфёнавічы Маст.
ДЫМКА ж. перан. Дыван, вытканы ў клетку. Мн'е нарав'ицца дас'ена гетай дымк'и, гета бабуля выткала маладой дымку. Дылойцы Смарг.
ДЫМЛЯРКА ж. Дымар. Хац'еў ужо с'он'н'а пайс'ц'и да пчол, ал'е н'е знайшоў дымл'арку. Шчанец Шчуч.
78 👁