Старонка 106
◀ / 674 ▶
ГАВАРУШКІ мн. Апенькі. Прайшоў дошч, ц'ап'ер пав'инны гаварушк'и рас'ц'и. Буйкі Дзятл. ГАВЫЛА ж. Пустазелле. Дз'е йих хата стайала, адно гавыла парасла, ус'о там ак'инута. Міцкавічы Смарг. ГАВЫЛІЦЬ незак. Нудзіцца, плакаць. Наша байка н'ечага гавыл'иц' целы дз'ен'. Міцкавічы Смарг. ГАВЫРКАВАЦЬ незак. Размаўляць. Дачка гавыркавала с п'откай Адел'ай, то казала, што прыдз'а да нас. Андрушоўцы Шчуч. ГАГАНЕЦ м. Свяцільнік для лоўлі рыбы вечарам. Пашоў он на воз'ара, ды гаганца ў м'ан'е свайго н'има. Шчанец Шчуч. ГАГАТУН м. Рагатун. Йа пыдыходжу и чуйу, што ў хац'е ў нас ужо с'адз'иц' геты гагатун. Шчанец Шчуч. ГАГАЎКА ж. Валляк у птушкі. Ну й гагаўка ў гетых качак, н'идз'е н'и наб'арэс'с'а йады. Дубатоўка Смарг. ГАДАВАЦЦА незак. Іран. Ухіляцца ад работы. Майа н'ав'естка ўс'о гадуйацца, звыкла за маткайу н'ичога н'е раб'иц'. Куляўцы Шчуч. ГАДОЎНЫ прым. Дарослы. Майа Ганна была ўжо гадоўнайа, йак вайна пачалас'а. Казіміроўка Гродз. ГАДУН м. Жарабя аднаго года. Ужо добры гадун у стайн'и, хоц' адз'ин год жараб'ац'и. Загор'е Кар. ГАЗАТАЦЬ незак. Казытаць. До таб'е малога газытац'. Касцянева Шчуч. ГАЗЕЙКА ж. Капцілка. У вайну мы пал'ил'и газ'ейку, ус'е пал'ил'и газ'ейк'и, бо газы было мала. Загор'е Кар. ГАЙКАЦЬ незак. Крычаць. Йа моцна гайкала йим, а йаны н'е пачул'и. Кадзішкі Лід. ГАЙНЯВАЦЬ незак. Збірацца ў гайню. У л'утым ваўк'е гайн'уйуц', руйа ваўкоў б'егла. Прывалка Гродз. ГАЙРУК м. Сват на вяселлі. Йак прас'п'авал'и п'ес'н'и, гайрук сказаў ус'им йехац' дамоў з в'ас'ел'л'а. Задвор'е Кар. ГАЙТАЦЬ незак. Бегаць. Дз'е ты, сынку, гайтайаш цэлы дз'ен', што й йес'ц'и забыўс'а? Янлойцы Смарг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶