ВЯРЭБУШКА м. Верабейчык. Нехта в'аребушку прыстрел'иў. Лаздуны Іўеўск.
ВЯРЭДЛІВЫ прым. Марудны, цяжкі. Йак кал'а дому ўходжваца, то йой в'аредл'ивайа работа, а на ф'ерм'а с'адз'иц' па целых дн'ах и н'ичога. Андрэевічы Ваўк.
ВЯРЭНІК м. Торбачка. Ваз'м'и ў в'арен'ик йаду и зан'ас'и бац'ку. Загор'е Кар.
ВЯСЁЛКА м. Бусел. Пагл'адз'и, йак'и в'ас'олко пал'ац'еў на гн'аздо. Саленікі Кар.
ВЯСЁНЦАМ прысл. Увесну. В'ас'онцам наш сын увайшоў у новуйу хату. Геруцава Свісл.
ВЯСНАВАЦЦА незак. Быць маладым, жыць шчасліва. Ты, дз'еўчына, само в'аснуйас'с'а, то гл'адз'и, каб н'и здурела ат шчас'ц'а. Лелюкі Іўеўск.
ВЯТРЭЧА ж. Вецер моцны. У такуйу в'атречу сабаку з буды н'е выжан'аш. Валэйшы Вор.
ВЯЧОР, ВЯЧОРКАМ прысл. Увечары. В'ачор будз'а адз'ин артыст давац' канцэрт у клуб'а. Быстрыца Астр. Л'а нашай хаты в'ачоркам з'б'ирайуцца хлопцы и дз'аўчата. Каралін Зэльв.
ВЯЧОРНІК м. Вечар перад вяселлем. Пайду йа, мама, на в'ачорн'ик да Вал'и. Барава Іўеўск.
ВЯЧЭРНІКІ мн. Людзі, якія сядзяць у развітальную ноч каля нябожчыка. Хоц' н'е забудз' в'ачерн'икаў пакл'икац' на в'ачеру. Ліхасельцы Свісл.
Г
ГАБЛІ мн. Вілы з тупымі канцамі. Насыпай картофл'у габл'ам'и. Квасоўка Гродз.
ГАБЛЯР м. Чалавек, які габлюе дошкі. Габл'ар нам файно пагабл'аваў дошк'и. Князева Зэльв.
ГАВАНДУРСКІ прым. Гаваркі. Так'их гавандурск'их, йак нашы шаф'оры, н'е знайс'ц'и н'идз'е. Лагады Шчуч.
85 👁