Зоська Верас

Зоська Верас
Год народзінаў: 1892
Год смерці: 1991
Асноўная мова работ: Беларуская
Зоська Верас (Сівіцкая Людвіга Антонаўка, па мужу Войцік). Нарадзілася 30 верасня 1892 у мястэчку Мяджыбаж Ляцічаўскага раёна Хмяльніцкай вобласці, Украіна. Беларуская пісьменніца, грамадсга-культурная дзяячка. Скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне (1912), агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве (1914). У 1909—13 удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1915 жыла ў Менску. Працавала сакратаркай у Менскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэце, у Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Беларускай сацыялістычнай грамадзе. З 1923 жыла ў Вільні, працавала адміністратаркай газет Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Друкавацца пачала ў часопісе «Подснежннк» (Кіеў, 1907). На беларускай мове выступіла ў 1911 з абразкамі ў «Нашай ніве» пад псеўданімам Мірко. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). Выдала «Беларуска- польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М.Машары і выдала за свой кошт яго першы зборнік «Малюнкі» (1928). З 1928 старшыня Беларускага кааператыўнага пчалярскага таварыства «Пчала». Рэдагавала дзіцячыя часопісы. У прэсе змяшчала вершы і апавяданні, у віленскіх беларускіх адрыўных календарах 1926—39 — парады па агародніцтве, садоўніцтве, пчалярстве, жаночай гаспадарцы. Уклала зборнік «Садок для нашых дзетак» (Вільня, 1927, з М.Бучынскай). Перакладала з украінскай і рускай моў п'есы для дзіцячага тэатра. Аўтарка ўспамінаў пра М.Багдановіча, У.Галубка, Ядвігіна Ш., Г.Леўчыка і інш. Памерла 8 кастрычніка 1991.

Работы: 1

Назва Год Старонак
Батанічны слоўнік 1924 76