Майсей Грынблат
Поўнае імя: Грынблат Майсей Якаўлевіч
Год народзінаў: 1905
Год смерці: 1983
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 29 сакавіка 1905 у Менску, памёр 4 ліпеня 1983. Беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945). Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1930). Працаваў акцёрам у трупе У.Галубка (1921—25). З 1930 працаваў у Акадэміі Навук Беларусі: у Інстытуце гісторыі (1931—41; 1945—56) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—76), адначасова выкладаў у Менскім педагагічным інстытуце (1937—41) і ЕДУ (1939—41, 1945—55). Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т.І, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т.І, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А.І.Бурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. І—2, 1976), «Выслоўі» (1979).
Работы: 2
Назва | Год | Старонак |
---|---|---|
Прыказкі і прымаўкі. Кніга 1 | 1976 | 560 |
Прыказкі і прымаўкі. Кніга 2 | 1976 | 617 |