Старонка 52
◀ / 352 ▶
каталіцкага загавення і тлумачуць, каб іх змеі ня кусалі»40. У Слонімскім пав. казалі: Полощем зубы, штобы мясо у зубах не зостовалося, а то грех, як яно в зубах будзе41. Сінонімам паласканню зубоў з'яўляўся звычай каваць шыла на Віцебшчыне, які таксама зводзіўся да п'янства ў карчме. Таму панядзелак тут мае назву шыльны. Наогул тэрміналогія паўночна-ўсходней часткі Беларусі даволі разнастайная: крывы панядзелак: Прасці не пралі, шыць ня шылі – крывы панядзелак (Дзедзіна Докш., таксама Пасынкі Мядз.; на паўночна-ўсходнім Паазер'і крывым панядзелкам называецца першы дзень Масленіцы42); белы панядзелак: Белы панядзелак. Нада плацця заліць, так будзя плацця бела (Галоўкі Рэч., таксама Нямойта Сен., Дулебы, Багушэвічы Бярэз., Брасневічы Бял., Бабічы Рэч.), сухі панядзелак: На сухі панядзелак хоць зубы папаласкаць, хоць нямножко водкі заторкнуць у глоткі (Каралевічы Сен., таксама В. Осаў Краснап.). Шырокае распаўсюджанне на беларускай тэрыторыі атрымаў тэрмін Папялец (паўночна-заходняя зона) або Папелец (цэнтральна-беларускі арэал), які можна лічыць паланізмам: менавіта так называецца серада ў католікаў – першы дзень каталіцкага посту, калі адбывалася асвячэнне попелу і пасыпанне ім галавы. У праваслаўных назва была перанесена на панядзелак і ёй было знойдзена новае тлумачэнне: ...попелу адну дробачку з'есці – гэта будзеш увесь гот чыстае есьці (Старынкі Дзярж.). Існавалі ў гэты дзень строгія забароны на працу наогул або на асобныя віды жаночай работы: матанне (Рачныя Докш.), снаванне (Парахонск Пін.), прадзенне (Дзедзіна Докш.), мыццё бялізны (Пырашава Уздз.), забароны на шыццё звязаны з тым, каб не нарывалі пальцы ў час палявых работ (Акцябр, Праскуркі Жлоб., Дзедзіна Докш., Міхневічы, Зарудзічы Смарг., Брасневічы Бял., Жабаўка, Багушэвічы Бяроз., Бабічы, Галоўкі Рэч.). На Папелец некалі лугу не рабілі, таму што на капусце будзе папяліца (Пырашава Уздз.). Полошчуть зубы у понэділок. Вот 40 Романов Е. Е. Белорусский сборник. Вильно, 1912. Вып. 8. Быт белоруса. С. 141. 41 Из деревенских наблюдений Крестьянина... С. 18. 42 Ивлева Л. М., Ромодин А. В. Масленичная похоронная игра в традиционной культуре белорусского Поозерья... С. 196.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 352 ▶