Старонка 43
◀ / 352 ▶
леніцы...»9. Сучасныя матэрыялы пацвярджаюць гэта (гл. карты № 5, 6). Больш распрацаваны сцэнарый на ўсходзе Беларусі: «Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі, праводзіцца шумна. Па вечарах на гэтым тыдні не працуюць. Ходзяць у госці, моладзь паўтарае калядныя гульні. Удзень усе лічаць сваім абавязкам пакатацца: адны на саначках, другія на ледзяках, што высякаюць на рацэ або замарожваюць у кадцы, трэція катаюцца на абернутых, злёгку прымарожаных скамейках або простых дошках. Добрыя гаспадары на Масленіцу абнаўляюць сані»10. На працягу Масленага тыдня нельга было працаваць увечары на Брэсцка-Пінскім Палессі, паўночна-ўсходнім Паазер'і11, у вёсках Старое Саколіна Тал., Нямойта Сен., Зарэсце Маг., Акцябр, Праскуркі Жлоб., Залатуха Калінк., што нагадвае прыметы каляднага цыкла. У сувязі з гэтым большую цікавасць прадстаўляе тэрмін крівыя вечары, зафіксаваны на Віцебшчыне: На Масленку таксама крівыя вечары. Не працавалі ля скоту ці жэншчына бярэменная (Нямойта Сен.). У гэтым рэгіёне такая назва часцей характэрна для калядных вечароў і падкрэслівае «небяспечнасць» часу. Па заканчэнні каляд, каб пазбегнуць непрыемнасцей у гаспадарцы, тут адбывалася рассяканне веніка, якім карысталіся на працягу двух калядных тыдняў. Па сведчанню Дабравольскага, жыхары Краснінскага, Парэчскага і Смаленскага паветаў рассякалі венік пасля Масленіцы12. Такім чынам, можна зрабіць вывад аб «небяспечным» характары свята. Такая яго семантыка ўласціва поўначы і ўсходу Беларусі і мае працяг на Смаленшчыне. Аб блізкасці Масленічнага і Каляднага цыклаў сведчыць і назва Масленіцы святы вечар: Усю 9 Берман И. Календарь по народным представлениям в Воложинском приходе Виленской губернии Ошмянского уезда. Спб., 1874. С. 8. 10 Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вильна, 1919. Вып. 8. Быт белоруса. С. 137. 11 Ивлева Л. М., Ромодин А. В. Масленичная похоронная игра в традиционной культуре белорусского Поозерья // Зрелищно-игровые формы народной культуры. Л., 1990. С. 196. 12 Добровольский В. Н. Различия в верованиях и обычаях белорусов и великорусов Смоленской губернии // Живая старина. 1903. Вып. 4. С. 472.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 352 ▶