Старонка 34
◀ / 352 ▶
ван', поплав 'поплаў', лонка 'сенажаць, месца, дзе косяць траву на сена'. Метэаралогія: в'ітор (Р. адз. вітру), выхор 'віхор', бура 'ураган, навальніца, моцны вецер без дажджу і хмар', в'ітрык 'лёгкі ветрык', молн'ійа 'маланка', молн'ійа блыскае, грим (Р. адз. грому), пеырун 'гром', грим грэымыт', а пэырун бийэ; радуга 'вясёлка', радуга бэырэ воду, дошч (Р. адз. дошчу), вэлыкый дошч 'лівень, залева', родытэл' (Р. адз. родытэл'а) 'дробны працяглы дождж', моросыт' 'імжыць, імгліць', л'л'е, л'л'е йак з выдра 'ідзе вялікі дождж', задошчылос'а; гнойанка 'працяглае дажджыстае надвор'е'; дошчовыц'а 'дажджавая вада на полі, на дарозе ў каляінах; чыстая, сабраная дажджавая вада'; болото, кал 'гразь'; град, град падайе, хмара, облак (м.) (Н. мн. облака) 'белая хмара на небе', хмарыт'с'а, хмурный д'эн' 'пахмурны дзень', хмурно, 'воблачна'; роса, туман, сн'іг, сн'іг ідэ, падайе лапатый сн'іг; крупа альбо голодыц'а 'дробныя сухія сняжынкі', завыруха 'снег з ветрам, снежная бура', плахаты 'кідаць снегам (пры завірусе)', гурба; шкарал'упа 'шарпак, шарон'; морозы 'мароз', л'ід (Р. адз. л'оду, Т. адз. л'одом), голол'одыц'а 'галалёд', крыга, іный 'шарэнь, іней', свічка 'лядзяк, лядяш', одлыга 'адліга'. Поры дня і ночы: нэбо, сонцэ, до сходу сонц'а, вдосвыта 'пара дня перад узыходам сонца', свытайе 'днее', сонцэ сходыт', схид (Р. адз. сходу), ранок (Р. адз. ранку), подоб'ідок 'пара дня паміж раніцай і полуднем', полудэн', об'ід 'час найвышэйшага стаяння сонца над гарызонтам', пополудн'у, з об'іда 'папаўдні', заходыт' сонцэ, захид (Р. адз. заходу), змэыркайе (змэыркаты) '(наступае) шарая гадзіна', вэчор, нич (Р. адз. ночы), 'ноч', муцно нич томна 'вельмі цёмная ноч', повноч 'поўнач', поночы 'калі цёмна, у цемры', т'ін' (ж.). Месяц і ягоныя фазы: м'іс'ац', молодый м'іс'ац', молодык 'перыяд, калі месяц яшчэ не відзен, хаця неба светлае; перыяд, калі месяц мае выгляд сярпа', половына м'іс'ац'а, 'перыяд, калі месяц павялічыўся да паловы', повный м'іс'ац', повн'а 'перыяд, калі месяц круглы'; сповн'і 'перыяд, калі месяц пачынае памяншацца'; погидлывый м'іс'ац' 'месяц, калі добрае надвор'е'. Зоркі: зора 'зорка', вэычирн'а зора, ран'ішн'а зора, Виз (Р. адз. Воза) 'сузор'е Вялікі Воз', Косар'і 'сузор'е Арыён', Мэыдвэдыц'а, Дорога, 'Млечны шлях'. Меры часу: кал'ендар, часы 'гадзіннік' мынута 'кароткі адрэзак часу', суткы 'суткі', м'іс'ац' 'месяц', год ці рик 'год', высокосный рик, до гэтого року, прошлый ці л'іт'ушный год
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 352 ▶