падарыў ей сярэбраны крыжык. А багатая пра ўсё знала, ды і сястра за яго перажывала. Вот рашыў ён жаніцца на беднай. Паехалі яны вянчацца. А сястра з багатай згаварыліся. Багатая акрылася хусткай, пад'ехала да цэрквы і ўкрала жаніха, ды павязла ў другую цэркву – вянчацца. А бедная зняла крыжык, пераламіла і кінула на зямлю. І як тока ў таго мальца першы радзіўся, памёрла яго жонка. А ён бедную усё-такі ўзяў. І сколька яна жыла, яго сястру на парог ні пусціла.
***
Чараўнікоў найболей было ў Ваўкалашчыне на Мядзельшчыне. І там быў чараўнік, багата жыў прыбагата. І стаў у дзярэўні скот шчызаць, авечкі найгорай. Пасліся яны ля лесу вялікім стадам. І вот як ні дзень – прылятаіць з лесу воўк і хватаіць то адну, то дзве авечкі. І ніхто нічога не мог яму зрабіць, хоць ты што. Ну а раз сабраўся чалавек у лес венікі вязаць. Аж відзіць – стаіць каля края поля чалавек, сасед ягоны. Узлез мужык на дрэва і глядзіць, што яго сасед рабіць сабраўся? А той дастаў два нажы, уторкнуў у зямлю, перакуліўся праз іх, стаў ваўком і пабег да стада. Прынёс авечку, паляцеў па другую. А мужык злез з дрэва і пераставіў нажы (памяняў месцамі). Вот прынёс воўк другую авечку, кінуў у кусты і перакуліўся праз нажы. Стаў чалавекам, але ззаду – воўчы хвост. Куляўся-куляўся, а хвост ёсць і ёсць. Засунуў яго ў штаны і пайшоў дамоў. А мужык як вярнуўся ў дзярэўню, расказаў усім, што ён відзіў. І рашылі людзі праверыць, ці праўда гэта. Нацэпліў адзін чалавек лазню, ды і завець таго чараўніка мыцца. А той аднекваецца – і нездароў, кажа, і мыўся нядаўна. Тады сабраліся мужыкі і заставілі чараўніка раздзецца. Як увідзілі хвост, то збілі на горкі яблык. С той пары авечкі прападаць перасталі. А хвост у яго пажызні застаўся.
***
У Браславе, каля Нарача, дык там тожа быў пан-чараўнік, яму чэрці ўсё рабілі.
Ніколі гэты пан Богу ні маліўся і ніколі не хадзіў з людзямі зярно сваё дзяліць (спярша людзі дзялілі зярно напалавіну, палавіну сабе, другую – пану). Вот сваё зярно звезлі і за панава ўзяліся. Возюць-возюць, а яго ўсё ня меняіць і ня меняіць. Што
80 👁