перан. Рот. Як разініць сваю мяліцу, дык гадка глядзецъ. 3. зневаж. Жывёла. Во мяліца праціўная, век упрэцца куды ні надо.
НА'БРАДЗЬ зборн. Прыезджыя людзі ў вёсцы. Поупа Суша надрадзі, усё парасцягнуць.
НАМЕ'СШК м. Вясельны чын, паджанішнік. Первому намёсніку ўлева цвет чапалі, а жаніху управа.
НАЎСКАПЫТА' прысл. Хутка, бягом. Дзверы закрывай, а то Віцька ляціць наўскапыта.
НЕКАРЫ'СНЫ прым. Няздатны, абы-які. Выскрабаш дзеўкам ні давалі есці, а то табе жаніх будзіць нікарысны.
НОТНЫ прым.. Нервовы. Алі такі потны, нічым ніўладзіш.
ПАБУЧНЕ'ЦЬ зак. Паправіцца, патаўсцець. Хоцъ троху ягоны маліц пабучнёў, а то гадка было глядзегуъ - адны косці.
ПАВЕ'ЦБ ж. Гаспадарчая прыбудова для захоўвання гаспадарчага інвентару. У нас у павеці ўсяго напхана, што можно павалщца, чорт i той ногу зломщъ.
ПАВГРУЧ м. Дэталь кроснаў. У нас на чардаку i павіруч валяецца, i бёрды, i сукала.
ПАНДО'ПЛЫ мн. Штаны з шырокімі калошынамі. Таня пандоплы надзела i патла варочацъ сена.
ПАПУЦЁХА ж. Жанчына ў доўгай да пят спадніцы. Hi надзівай ты гэту юбку, а то як папуцёха.
ПАРЦЯНЬГ прым. Самароблены, вытканы з лёну. Вокны добра выціраць парцянойтрапачкай.
ПАТРАП'Е н. Рэшткі, якія застаюцца пасля апрацоўкі лёну. 3 патрап я вілі вяроўкі, такія някрэпкія, імі лапці патпліталі.
ПАЎТТУТАК м. Сплеценая з саломы ёмістасць на паўтара пуда. У нас з сачомы ёсь i гарнец, i сівалка, ілубка, i кораб, i паўпурак.
ПАЎШАБЭ'ЛАК м. i ж. груб. Дзіця. За гэтымі паўшабэлкамі яблыка ня ўвідзіш.
ПАЦІГАТА м. i ж. Дрэнны гаспадар. Пацігака такая ёсь, жывець у Стахванавай хаці, а старую хату разбіраюць i naлюцъ, во якіхазяін.
ПЕ'ЎНАЕ прым. Аплодненае шш.Дала нам няпёўныхяец, a толькі адзін выседзеўся
Дадатковыя словы
абэлак, глядзег^ъ, набрадзь, намесшк, некарысны, пабучнець, павецб, патрапе, пеўнае, пўрак, ілўбка
16 👁