ПАЗУР – ногаць
ПАКІДАЦЬ пожню – заворваць пожню восенню
ПАКОЛЬ – пакуль
ПАЛОВА – мякіна
ПАЛУДЗЕНЬ – абед
ПАЛУКАШОК – плецены кораб, які ставіцца на драбіны ў воз перад паездкай на кірмаш, у госці (іх бывае звычайна два)
ПАЛЬТО – паліто
ПАЛЬЧАТКІ – пальчаткі
ПАМЕЛО – памяло
ПАМОСТ – падлога
ПАПЕР – папера
ПАРАНКА – вараная і тоўчаная бульба, змешаная з мукою ці ворубямі (корм для свіней)
ПАРКАН – агароджа з штыкецін
ПАРШУК – кабан
ПАС – састаў плытоў
ПАСОК – рэмень, папруга
ПАСТАЛЫ – лапці
ПЕСОК – пясок
ПЕТЭЛЬНЯ – патэльня
ПЕЧАЙКА: ПЕЧАЙКА ПЕЧЭ – пякотка
ПЛАЦЕ – сукня, сукенка (жаночае адзенне)
ПЛЫТКІ, ПЛЫТКО – мелкі, мелка (у рэчцы)
ПОДАН – столь
ПОДУШКА – падушка
ПОЕЗД – цягнік
ПОЖНЯ – іржышча
ПОЎХ – крот
ПРУТКІ – пругкі, моцны
ПРЫГАРКА – прыгарак (на бульбе)
ПУЛЯЦЬ – несці цяжкі груз
РАДЗІВО – радыё
РАДЗЮШКА, РАДНО – дзяруга
РАШАПЭТНІК – стары чарвівы грыб
РОВЭР – веласіпед
РОК – год. У 1939 року; 2, 3, 4 рокі. Але 5, 6 і г. д. лет
РЫХТЫК – зусім, як
РЫЦЭПТ – рацэпт
САКЕРА – сякера
76 👁