БУ'РДАЎКА ж. Дзіцячая забаўка, гузік на звязанай нітцы, расцягваючы якую ўтвараецца гук. Зроб Віцю бурдавачку, хай гуляіць. БЯДЗГЦЬ незак. Непакокоіцца. Мне вот бядзіць, што ня ўспела цыбулю пачапаць. ВАЙЛА'К м. Непаваротлівы, марудны (часцей пра каня). Алі каб гэты вайлакхуць троху скарэй ішоў. ВЫ 'СЕДЗЕЦЦА зак. Вывесціся. У нас сёлета выседзеліся чорныя i рабыя піскляты. ВЬГХАРТАВАЦЦА зак. Моцна захацець есці. Як выхартаецца карова зімой, дык будзець есці. ВЯ'ЗГАЦЬ незак. Звягаць. Як першы раз гоніш, замок клалі пад ногі карові, замакалі, а ключ у карман, каб ніхто ні вязгаў на каров. ГАРНУ'ШАК м. Начны гаршок. Ідзі, дзетка, гарнушак за печкай. ГВАТА ж. Штосьці мокрае, брыдкае. Полез дзядуля за пічанёўкамі, а там адна гвага. ДАЛУКА'Х прысл. На падлозе. - Ня лезь туды, а то далуках січас будзіш. ДЗЮ'ШКА ж. Свіння. Сёлета дзэшкі ў нас спраўныя, ядуць як не ў сябе. ДРОТКА прысл. Няроўна (гл. дрогкі - які трасе або трасецца). Ніляці з гары на віласіпедзі, там дрогка дужа. ДРУ'ЗНУЦЦА зак. Паваліцца. Hi вядзі ты яго туды, а то друзніцца, ён яшчэ малы. ДРУ'KA ж. Прылада для апрацоўкі лёну для атрымання кужалю. Друка - баска, на ей надзіваецца такое вазвышэння, у якоя набіты гвоздзі, гвоздзі шморгаюць, nampan 'e астаецца, а кужаль ідзець. ДУДЗІ'ЦЬ незак. Ныць. Хваціць табеўжо дудзіць, аж худа робіцца. ДУДЭ'ЛІЦЬ незак. Ссаць пустышку. Алі дакулъ ты будзіш дудэліць, кідайужо. ДУДЭ'ЛЯ DłC. Пустышка. Такі балыйы маліц, a з дудэлій ходзіць. ЗАКАПЫЛГЦЬ зак. Заўпарціцца, закапрызнічаць. Дзяўчына закапыліла, нічога надзіваць ня хочыць
Дадатковыя словы
бурдаўка, бўрдавачку, вязгаць, гарнўшак, дзюшка, дрбгкі, друka, друзнуцца, дрўзніцца, дудэля
7 👁